СМАЛЕНСКІ КАМЕРНЫ ТЭАТР на ВІЦЕБСКАЙ СЦЭНЕ

 

Сакавік у Коласаўскім тэатры завершыцца гастролямі. На вялікай сцэне гледачоў чакаюць спектаклі ў пастаноўцы Смаленскага камернага тэатра (Расія).

30 сакавіка (18:00) – камедыя «ОСТОРОЖНО, АДЮЛЬТЕР!» па п'есе Ігара Міногіна.

 

«Осторожно, адюльтер!» — класічная камедыя становішчаў, калі героі трапляюць у неспадзяваныя сітуацыі. Дзеянне адбываецца ў навагоднюю ноч у загарадным доме. Муж і жонка збіраюцца сустракаць свята паасобку: ён нібыта з сябрам, яна нібыта з мамай. Аднак у апошнюю хвіліну іх планы змяняюцца з-за дробязнага праліку. Спрабуючы выкруціцца са створанага становішча, супругі ўсё мацней заблытваюцца ў клубку зману, але не збіраюцца спыняцца. Замяшанымі ў гэту гісторыю становяцца лепшы сябар сям'і і яшчэ дзве дамы.

 

Рэжысёр-пастаноўшчык Пётр Арлоў. Сцэнаграфія і касцюмы заслужанага мастака Расіі Святланы Архіпавай. Кампазітар Аляксей Батракоў.

Працягласць – 2 гадзіны 15 хвілін. Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).

31 сакавіка (18:00) – камедыя пра мужчынскае пакаянне «КОРПОРАТИВ» па п'есе сучаснага расійскага сцэнарыста і драматурга Аляксея Шчаглова.

 

Гэта гісторыя пра тое, як чацвёра мужчын – супрацоўнікаў невялікай фірмы па гандлі канцылярскімі таварамі – рыхтуюцца павіншаваць з 8 сакавіка сваіх калег-жанчын. З меркаванняў эканоміі святочны стол вырашана накрыць проста ў офісе. Аднак гарачыльных напояў прызапашана так шмат, што мужчыны пачынаюць выпіваць ужо падчас абмеркавання сцэнара ўрачыстай часткі. І тут аказваецца, што ў кожнага з іх ёсць сур’ёзныя прэтэнзіі да жаночага полу. Апрытомець мужчынам дапамагае адзіны жаночы персанаж ў спектаклі – прыбіральшчыца цётка Шура, якая таксама расказвае сваю гісторыю. Словам, смешная і ў нечым чуллівая камедыя пра мужчынскае каянне… Будзе цікавая як аматарам фарсу, гэтак і меладрамы.

 

Рэжысёр-пастаноўшчык заслужаны артыст Расіі Ігар Голубеў. Мастак-пастаношчык заслужаны мастак Расіі Мікалай Агафонаў. Музычнае афармленне заслужанага артыста Расіі Ігара Голубева, Уладзіслава Макарава. Балетмайстар Аляксандра Іванова.

Працягласць – 2 гадзіны 30 хвілін. Узроставае абмежаванне – 18+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X