СНЕЖАНЬ ЗАПРАШАЕ Ў ТЭАТР
Снежань – першы месяц зімы. Сапраўды чароўная пара года. Набліжэнне Каляд і Новага года адчуваецца і ў прыродзе, і ў настроі людзей. Дзень яшчэ больш скарачаецца, хоць і не так імкліва, як у кастрычніку ці ў лістападзе. Але і ў зусім кароткія дні можна палюбавацца і сонцам, і бліскучым пад яго промнямі снегам. А Коласаўскі тэатр, як заўсёды, у любую пару года, запрашае вас на свае спектаклі. Месяц адметны тым, што ў ім чакаюцца дзве прэм’еры – адна для дарослага і адна для юнага гледача.
8 снежня (19:00) і 9 снежня (18:00) запрашаем паглядзець прэм’еру камедыі «НІБЫТА ХВОРЫ» па п’есе класіка французскай драматургіі Жана-Батыста Мальера.
Галоўны герой, спадар Арган (Аляксей Анісеня / Яўген Бераснеў) лічыць сябе самым хворым на свеце. Але чым ён хварэе і ці хворы ўвогуле – ніхто не ведае. Арган вельмі заклапочаны сваім здароўем, патрабуе да сваёй персоны шмат увагі і не супраць патрапіць у вышэйшы свет. Аптэкары і дактары спаўна гэтым карыстаюцца, выпісваюць яму дарагія лекі. Прагная да грошай жонка Беліна (Раіса Грыбовіч / заслужаная артытска Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова) хоча завалодаць багаццем мужа, а падчарку аддаць у манастыр. Арган жа збіраецца выдаць дачку за лекара, які будзе яго лячыць задарма. Але Анжаліка (Ксенія Камінская / Дар’я Французава) закаханая зусім у іншага юнака, які адказвае ёй узаемнасцю. Дапамагчы маладым стаць шчаслівымі бярэцца служанка Туанэтта (Вікторыя Шамардзіна / Алена Шарэпчанка). Ці атрымаецца гэта ў яе?.. Глядзіце спектакль і даведаецеся!
Рэжысёр-пастаноўшчык, аўтар музычнага афармлення спектакля Сяргей Талкач. Мастак-пастаноўшчык Алена Ігруша. Харэограф Дзіяна Юрчанка.
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі - набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайтах:
24afisha.by – 8 снежня (19:00), 9 снежня (18:00)
kvitki.by – 8 снежня (19:00), 9 снежня (18:00)
13 снежня (19:00) запрашаем паглядзець прэм’ерны паказ спектакля «ВЫБАР» па п’есе Аляксея Дударава. Гэта драма паспела заваяваць прыхільнасць гледачоў, дзякуючы сваёй шчырасці і закліку да адкрытага дыялогу.
На вучэннях вадзіцель танка, радавы Мікалай Шабуня (Аляксей Анісеня / Антон Бараноўскі) рэзка збочвае з дарогі, бо нечакана перад машынай невядома адкуль аказваецца хлопчык. Шабуня і яго таварышы – радавы Андрэй Крынкін (Ілля Блыкін / Дзмітрый Філімоненкаў) і сяржант Сямён Дробаў (Яўген Бераснеў / Уладзіслаў Жураўлёў) – ляцяць з абрыву... І гэта толькі пачатак спектакля.
Аляксей Дудараў, разам з ім пастановачная група і артысты спектакля, пачынаюць шукаць, усведамляць сапраўднае «я» герояў. Для гэтага «пракручваюць» стужку часу, вяртаюць іх не толькі ў асабістае мінулае, але і ў жывое жыццё, і ў мінулае нашай краіны. Вяртаюць, каб зразумець, ці быў высакародны ўчынак Шабуні гуманным подзвігам, ці можна параўнаць яго з патрыятычным гераізмам воінаў Вялікай Айчыннай вайны, беларускіх партызан, адказных перад сваімі бацькамі і дзецьмі...
Узроставае абмежаванне – 12+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайтах 24afisha.by и kvitki.by.
16 снежня (18:00) вы зможаце паглядзець камедыю «ФАНЦІКІ» па п’есе сучаснага англійскага драматурга Рэя Куні «Смешныя грошы».
Сціплы англійскі бухгалтар Генры Перкінс (Яўген Бераснеў / Цімур Жусупаў) памылкова ў свой дзень нараджэння прыносіць дадому чамаданчык з каласальнай сумай грошай. Бедны клерк зусім шалее ад захаплення такім багаццем – і вырашае ўзяць рэванш за шэрае існаванне на адну зарплату, збегчы з жонкай (Ульяна Ацясава) на край свету, каб жыць выключна ў сваё задавальненне. Вось толькі калі так было, каб атрымлівалася тое, чаго нам хочацца? Перашкаджаюць сябры (Антон Бараноўскі / Дзмітрый Каваленка, Таццяна Рогат / Вікторыя Шамардзіна), паліцэйскія (Уладзіслаў Жураўлёў, Аляксей Анісеня / Ілля Блыкін), таксіст (Юрась Цвірка) і нават наёмны забойца. А прага грошай змяняе свядомасць – і героі грэбуюць каханнем, сяброўствам, гонарам і абавязкам. Як жа нованароджанаму багацею і ўсім навокал не аслепнуць ад «ззяння золата» і захаваць хаця б крыху сумлення?!
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).
22 снежня (18:00), 23 снежня (14:30, 17:30), 24 снежня (11:00, 14:30, 17:30), 25 снежня (11:00, 14:30) запрашаем юных гледачоў і іх бацькоў на прэм’еру казкі «ЗАЛАТЫ КЛЮЧЫК» па класічнай п’есе Аляксея Талстога.
Шматлікія выпрабаванні чакаюць драўлянага хлопчыка, гарэзлівага, смелага і вельмі-вельмі добрага. Зацікаўлена ідучы па жыццёвай дарозе, Бураціна (Аляксей Анісеня / Яўген Бераснеў) сустрэнецца з Карабасам (Міхаіл Асанаў / Раман Волат) і Дурамарам (Генадзь Гайдук / заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка), Лісой Алісай (Святлана Сухадолава / Алена Шарэпчанка) і катом Базіліа (Антон Бараноўскі / Юрась Цвірка). Ён будзе вучыцца адрозніваць дабро ад зла, стане верным сябрам і абаронцам для Мальвіны (Ксенія Камінская / Алёна Чыстабаева), П’еро (Ілля Блыкін / Дзмітрый Каваленка) і для таты Карла (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў / Пятро Ламан). І канешне, трымаючы ў руках залаты ключык ад мудрай чарапахі Тарцілы (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна / Раіса Грыбовіч), Бураціна абавязкова знойдзе таемныя дзверы. А за імі – невядомы чароўны скарб!
Рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй Жыгур. Мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка. Музыка і музычнае афармленне Міхаіла Рудака. Пластыка Дзіяны Юрчанка.
Пасля кожнага паказу спектакля «Залаты ключык» для гледачоў адбудзецца навагодняе прадстаўленне каля ёлкі.
Узроставае абмежаванне – 0+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайце kvitki.by:
22 снежня (18:00)
23 снежня (17:30)
24 снежня (11:00)
24 снежня (17:30)
25 снежня (11:00)
25 снежня (14:30)
26 снежня (19:00) запрашаем на камедыю «ШУКАЕМ ТЭНАРА» па п’есе Кена Людвіга.
У амерыканскім Кліўлендзе мусіць адбыцца паказ знакамітай оперы «Атэла», у якой галоўную ролю выконвае сусветна вядомы італьянскі тэнар Ціта Мэрэлі (Цімур Жусупаў). Усе ў чаканні неверагоднай, знакавай падзеі! Сондэрс, дырэктар Кліўленд Гранд-Апера (Юрась Цвірка), ужо гатовы падлічваць прыбытак. Яго дачка Мэгі (Тамара Красанабаева-Чарняк / Святлана Сухадолава), сапрана тэатра Дзіяна (Алена Шарэпчанка) і старшыня опернай гільдыі Джулія (Ніна Обухава) нецярпліва, кожная па-свойму, рыхтуюцца сустрэць высокага госця… І толькі асістэнт дырэктара, сціплы, няўпэўнены Макс (Яўген Бераснеў) адчувае сябе залішнім у гэтай урачыстай мітусні. Але гэта пакуль што…
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайтах 24afisha.by і kvitki.by.
27 снежня (19:00) вы зможаце паглядзець драматычную камедыю «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п'есе выдатнага італьянскага драматурга Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана».
Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка) ўжо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна), сваёй фактычнай жонкай, але так і не бярэцца з ёй шлюбам. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай (Вікторыя Шамардзіна). Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайтах 24afisha.by і kvitki.by.
28 снежня (18:00), 29 снежня (18:00), 30 снежня (11:00) запрашаем юных гледачоў і іх бацькоў на прэм’еру казкі «ЗАЛАТЫ КЛЮЧЫК» па класічнай п’есе Аляксея Талстога.
Шматлікія выпрабаванні чакаюць драўлянага хлопчыка, гарэзлівага, смелага і вельмі-вельмі добрага. Зацікаўлена ідучы па жыццёвай дарозе, Бураціна (Аляксей Анісеня / Яўген Бераснеў) сустрэнецца з Карабасам (Міхаіл Асанаў / Раман Волат) і Дурамарам (Генадзь Гайдук / заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка), Лісой Алісай (Святлана Сухадолава / Алена Шарэпчанка) і катом Базіліа (Антон Бараноўскі / Юрась Цвірка). Ён будзе вучыцца адрозніваць дабро ад зла, стане верным сябрам і абаронцам для Мальвіны (Ксенія Камінская / Алёна Чыстабаева), П’еро (Ілля Блыкін / Дзмітрый Каваленка) і для таты Карла (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў / Пятро Ламан). І канешне, трымаючы ў руках залаты ключык ад мудрай чарапахі Тарцілы (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна / Раіса Грыбовіч), Бураціна абавязкова знойдзе таемныя дзверы. А за імі – невядомы чароўны скарб!
Рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй Жыгур. Мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка. Музыка і музычнае афармленне Міхаіла Рудака. Пластыка Дзіяны Юрчанка.
Пасля кожнага паказу спектакля «Залаты ключык», для гледачоў адбудзецца навагодняе прадстаўленне каля ёлкі.
Узроставае абмежаванне – 0+.
Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайце kvitki.by:
28 снежня (18:00)
29 снежня (18:00)
30 снежня (11:00)
Чакаем вас у Коласаўскім тэатры!
Добавить комментарий