СВЯТЛАНА АКРУЖНАЯ НА ЭСТАФЕЦЕ «ПОЛЫМЯ СВЕТУ», ПРЫСВЕЧАНАЙ II ЕЎРАПЕЙСКІМ ГУЛЬНЯМ

25 мая 2019 года па цэнтральных вуліцах і плошчах Віцебска прайшла эстафета «Полымя свету» II Еўрапейскіх гульняў. Пранеслі паходню «Полымя свету» знакамітыя спартсмены і лепшыя прадстаўнікі горада.

Ганаровае права першай пранесці «Полымя свету» далі першаму намесніку міністра культуры Беларусі Наталлі Карчэўскай. Адной з першых несла паходню па віцебскіх вуліцах народная артыстка Рэспублікі Беларусь, лаўрэат  прэміі «За духоўнае адраджэнне», вядучы майстар сцэны Коласаўскага тэатра Святлана Акружная.

Маршрут пралягаў па вуліцах Леніна, Суворава, Талстога, Пушкіна, Калініна. Паўсюль удзельнікаў эстафеты віталі выступамі творчыя калектывы Віцебска. Завяршыўся віцебскі этап эстафеты агню на плошчы Перамогі.

«Полымя свету» – гэта агонь цеплыні. Ён сагрэе мільёны людзей на II Еўрапейскіх гульнях, якія ўздымаюць рэйтынг дзяржавы на міжнароднай арэне, прапагандуюць спорт і здаровы лад жыцця.

 

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X