СВЯТЛАНА АКРУЖНАЯ НАВЕДАЛА НАВАГОДНЯЕ СВЯТА Ў ВІЦЕБСКІМ ДОМЕ ДЗІЦЯЦІ

 

Захапляльнае свята адбылося 19 снежня ў Віцебскім спецыялізаваным Доме дзіцяці. Яно прысвячалася адразу двум падзеям – сустрэчы Новага, 2024-га, года і 105-й гадавіне ўстановы.

 

Прысутныя акунуліся ў атмасферу свята, дзе былі і Гном, і Лісічка, і каварны Воўк, які сцягнуў падарункі. Вядома, галоўнымі героямі свята сталі Дзед Мароз і Снягурачка. Маленькія артысты з радасцю пераўвасабляліся ў кошачак, мышанят, цукровых зайчыкаў і шакаладных медзведзянят. Яны вадзілі карагоды вакол ёлкі, расказвалі вершыкі і нават выканалі беларускі народны танец.

 

Прадстаўнікі розных дзяржаўных устаноў і грамадскіх арганізацый – юстыцыі, унутраных спраў, адукацыі, прафсаюзаў – завіталі павіншаваць дзяцей і ўручыць ім розныя падарункі. Выканаць гэтую прыемную місію старшыні абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Галіне Жэланавай дапамагала вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, народная артыстка Беларусі, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Святлана Арцёмаўна Акружная.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X