ТЭАТРАЛЬНА-КАНЦЭРТНАЕ АГЕНЦТВА «АНТРАКТ» ПРАДСТАЎЛЯЕ СПЕКТАКЛЬ «НА АЎТАПІЛОЦЕ»

3 снежня (18:00) на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа тэатральна-канцэртнае агенцтва «Антракт» пакажа рамантычную камедыю «На аўтапілоце».
Калі каханы будучы муж напярэдадні вяселля прападае пасля хлапечніка і перастае адказваць на званкі, яго трэба шукаць там, куды ногі прынясуць яго на аўтапілоце. У кватэры былой жонкі…
Смешны, вострасюжэтны, лёгкі спектакль па п'есе Вольгі Сцяпновай – пра тое, як дзве жанчыны кахаюць і дзеляць аднаго мужчыну. Адна – былая жонка, а другая – цяперашняя дама сэрца.
Гэта рамантычная гісторыя кахання, сям'і, адносін, сяброўства, і вядома ж, вечнае пытанне – пра мужчын і жанчын!
Абсалютна не падобныя адзін да аднаго героі, са сваёй гісторыяй, характарамі і драмай, але такія чуллівыя і смешныя.
Галоўныя ролі выканаюць вядомыя акцёры вашых любых серыялаў, фільмаў і тэлепраграм Канстанцін Салаўёў, Дар'я Ягорава і Аксана Сташэнка.
Канстанцін Салаўёў здымаўся ў такіх фільмах і тэлесерыялах, як «Растоў-тата» (Аляксей), «Прыпынак па патрабаванню» (Паша), «Летні дождж» (Сяргей Назараў – галоўная роля), «Любоў сляпая» (Макс), «Кат» (Андрэй Сіманаў – галоўная роля) і шмат якіх іншых.
Дар'я Ягорава вядомая па фільмах «Формула шчасця» (Таццяна Вятрова – галоўная роля), «Даша» (Даша Сотнікава – галоўная роля), «Таямніцы інстытута высакародных дзяўчат» (Яўгенія Меньшыкава – галоўная роля) і шмат якіх іншых.
Заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі, народная артыстка Паўночнай Асеціі Аксана Сташэнка таксама здымалася ў многіх фільмах. Сярод іх: «Чырвоная плошча» (палкоўнік Малініна), «Масква залатаглавая» (Танька), «Бумер» (Жонка Сіплага), «Папялушка з прыцэпам» (Аіда Прыходзька) і іншых.
Працягласць спектакля – 2 гадзіны. Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі на спектакль можна набыць у касе тэатра імя Якуба Коласа
(тэлефон 62-63-81).
Добавить комментарий