ТЭАТРАЛЬНЫ КАСТРЫЧНІК ПАЧНЕЦЦА ГАСТРОЛЯМІ ДЗМІТРАЎСКАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА З МАСКОЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ РАСІІ

09.07.2026

1 і 2 кастрычніка на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа пройдуць гастролі Дзмітраўскага драматычнага тэатра (Маскоўская вобласць, Расія). Ён уваходзіць у рэестр асноўных устаноў культуры суседняй дзяржавы. У аснову сваіх мастацкіх памкненняў тэатр ставіць акцёрскі ансамбль, сапраўднае пранікненне ва ўнутраны свет герояў, у псіхалогію асобы, імкнецца паказаць са сцэны жывога чалавека, з яго шчырымі пачуццямі. Тэатр ідзе ў нагу з часам, і яго спектаклі шчырыя і актуальныя.


1 кастрычніка (19:00) – камедыя «В ОЖИДАНИИ ЕГО» па п’есе Міхала Хейфеца.

Квіткі можна набыць анлайн.

  

Чатыры гераіні — самотныя жанчыны рознага ўзросту, сацыяльнага статусу, з рознымі каштоўнасцямі і поглядамі. Кожная з іх вырашае пазнаёміцца ў інтэрнэце, і прыходзіць на спатканне ў стары парк. Але замест чаканай сустрэчы з мужчынам яны сустракаюць адна адну…

Паступова ў размове жанчыны раскрываюцца, кажуць пра свае жаданні і мары, дзеляцца няшчасцямі. Яны прыходзяць да высновы, што чакаюць не розных мужчын, а аднаго.

  

Рэжысёр Андрэй Любімаў. Мастак Максім Улін. Балетмайстар Ірына Смірнова.

Ролі выконваюць: Маруся Даўліева / Ксенія Маісеева (Фантазёрка), Марыя Вавілонская (Шаноўная жанчына), Алена Ісаева (Бландынка), Наталля Шылава (Інтэлігентка), Сяргей Майсееў (Чабі Чэкер).

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 20 хвілін. Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.


2 кастрычніка (19:00) – камедыя «ТАРТЮФ» па п’есе Жана-Батыста Мальера «Тарцюф, або Ашуканец».

Квіткі можна набыць анлайн.

    

У сэрца шчаслівай і свабоднай сям’і праслізнуў авантурнік і самазванец Тарцюф. Пад прыкрыццём рэлігійнага фанатызму ён імкнецца скарыстацца жарснай прыхільнасцю Аргона, гаспадара дома, і хоча авалодаць яго жонкай і яго багаццем… Даверлівы Аргон гатовы аддаць інтрыгану Тарцюфу ўсё, нягледзячы ні на якія довады розуму, што прыводзяцца членамі яго сям’і.

Калі вы, як і Клеант, нічога не чулі пра хітрага Тарцюфа, то запрашаем вас на сустрэчу са знакамітым крывадушнікам!

У камедыі гледачы пазнаюць сябе – нездарма Мальера ўжо некалькі стагоддзяў лічаць народным аўтарам. П’еса была напісана ў 1664 годзе, але яе актуальнасць захоўваецца і да сёння. Тэма важная і цікавая, жарты ўсё гэтак жа смешныя, персанажы здадуцца гледачам знаёмымі, бо і ў рэальным жыцці знаходзіцца іх адлюстраванне.

  

Вядомую п’есу пра спрытнага ашуканца паставіў маскоўскі рэжысёр Пётр Арлоў. Мастак Святлана Архіпава, заслужаны мастак Расійскай Федэрацыі. Балетмайстар Кацярына Хаўстава.

Ролі выконваюць: Раман Шышкоў (Тарцюф), Дзмітрый Лысенка (Аргон), Кацярына Хаўстава (Спадарыня Пернэль, маці Аргона), Кацярына Раманава (Эльміра, жонка Аргона), Сямён Астахаў (Даміс, сын Аргона), Ксенія Маісеева (Марыяна, дачка Аргона), Уладзімір Коцік (Клеант, брат Эльміры), Марыя Вавілонская (Дарына, пакаёўка Марыяны), Рыгор Алекса (Валёр, каханы Марыяны), Наталля Шылава (Фліпота, служанка спадарыні Пернэль), Максім Улін (Афіцэр), Сяргей Маісееў, Ірына Каламіец (Госці, манахі).

Пастаноўка здзейснена пры падтрымцы Міністэрства культуры Маскоўскай вобласці.

Працягласць спектакля – 2 гадзіны 30 хвілін. Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.


Для юных віцебскіх гледачоў расійскія артысты прывязуць спектакль «ВИННИ-ПУХ И ВСЕ, ВСЕ, ВСЕ» паводле вядомай кнігі Алана Мілна. Паказы адбудуцца 1 і 2 кастрычніка, у 11:00 і 13:00.

  

Добрая вясёлая казка пра прыгоды плюшавага медзведзяняці і яго верных сяброў. Разам яны пераадольваюць цяжкасці, знаходзяць займальныя заняткі і цешацца кожным днём.

Запрашаем вас на займальны і вясёлы спектакль па матывах знакамітай казкі Алана Мілна! Любімыя героі — Віні-Пух, Пятачок, Вослік Іа і іншыя — ажываюць на сцэне і расказваюць свае гісторыі. Вас чакае незабыўнае падарожжа ў свет прыгод, дзе дабро заўсёды перамагае зло, а сяброўства дапамагае пераадолець розныя цяжкасці.

  

Рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй Любімаў. Балетмайстар Уладзімір Беляйкін.

Ролі выконваюць: Уладзімір Коцік (Віні-Пух), Ксенія Маісеева (Пятачок), Рыгор Алекса (Вослік Іа), Кацярына Раманава (Сава), Наталля Шылава (Трус), Сямён Астахаў (Тыгра), Маруся Даўліева (Кенга), Алена Ісаева (Малютка Ру), Сяргей Маісееў (Казюлька).

Узроставае абмежаванне – 6+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі таксама можна набыць у касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X