ТЭАТРАЛЬНЫ ЛЮТЫ ПАЧНЕЦЦА ГАСТРОЛЯМІ НОВАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА

Новы тэатральны месяц 2024 года - люты - пачнецца гастролямі Новага драматычнага тэатра з Мінска. Запрашаем гледачоў на спектаклі для дарослых і дзяцей!

1 лютага, 19:00, - камедыя «КАК ВАЖНО БЫТЬ СЕРЬЁЗНЫМ» па п’есе Оскара Уайльда.

 

Назва камедыі ўяўляе сабою каламбур, які абазначае па-ангельску «сур'ёзны», сугучнае імені Эрнэст, якое і мае  значэнне «сур'ёзны, шляхетны, сумленны», якімі ўяўляюцца два героі п'есы. Пры гэтым хоць нейкімі сур'ёзнымі людзьмі яны не з'яўляюцца. Твор адносіцца да групы «велікасвецкіх камедый», напісаных Оскарам Уайльдам у першай палове 1890-х «ва ўгоду абывацельскім  густам». Дзеянне і характары ў іх адыходзілі на другі план перад развіццём дыялогу.

Асноўная падзея п'есы — сватанне двух эгаістаў Джона Уордзінга і Алджерона Монкрыфа да дзвюх дзяўчат. Сюжэт напоўнены фарсавымі і меладраматычнымі элементамі — напрыклад, абодва героі, каб спадабацца сваім абранніцам, выдаюць сябе за нейкага Эрнэста, але аказваюцца выкрытымі. У фінале высвятляецца шмат таямнічага і нечаканага.

На першы пагляд, Уайльд не закранае ў гэтай п'есе ніякіх сур'ёзных пытанняў, аднак насамрэч важнае месца ў ёй займаюць тэмы брыдоты і ханжаства.

 

Рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Кулікоўскі. Мастак-пастаноўшчык Лідзія Малашанка. Балетмайстар Марына Баранава. Мастак па святле Таццяна Кудзінава.

У спектаклі занятыя Арцём Пінчук (Джэк Уордзінг), Эдуард Вайніловіч (Алджэрнан Монкрыф), Надзея Анціповіч (Сесілі Кард’ю), Мілана Іванова (Гвендален Фэрфакс), Таццяна Жданава (лэдзі Брэкнелл), Аксана Баранок / Святлана Гусарава (міс Прызм), Васіль Ніцко (доктар Чэзюбл), Валерый Агаян (лакей Лэйн), Валерый Глазкоў (служка Меррымэн).

Працягласць - 2 гадзіны з антрактам. Узроставае абмежаванне - 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).

2 лютага, 19:00, - гісторыя кахання «ВАРШАВСКАЯ МЕЛОДИЯ» па п’есе Леаніда Зорына.

 

Яны пазнаёміліся снежным  вечарам 1946 года ў кансерваторыі. Яна — полька, будучая спявачка. Ён — маскоўскі студэнт. Абодва толькі што перажылі жахі вайны. Здаецца, нішто не мае сілы перашкодзіць іх пачуццю. Але славутая жалезная заслона звалілася паміж імі непераадольнай сцяной. Ці зможа каханне пераадолець гэту перашкоду?

Усяго двое людзей цалкам запаўняюць сабой сцэну і… сэрца гледача. Разам з Геленай адчуваеш перажыты гэтай дзяўчынай боль і страх фашысцкай акупацыі, паніку перад будучыняй, баронішся ад кахання Геліным цвярозым розумам… і, нарэшце, верыш Вітэку, у яго каханне, у яго абарону, у тое, што ўсё будзе добра! І ляціш у бездань… У неразуменне, у нямоглую лютасць ад таго, што нічога не можаш змяніць… У боль Вітэка «з заплюшчанымі вачамі»… якога хочацца асудзіць, але… разумееш, што ён ужо пакараны… сам сабой, сваёй краінай, сваім часам… У момант знаходжання на сцэне шыкоўнай, але халоднай і чужой Гелі, і шэрага і несамавітага Вітэка, разумееш, што ўсё страчана і пахавана… П'еса дае нейкую надзею на тое, што мы яшчэ ў сілах нешта змяніць і выправіць у СВАІМ жыцці… Бо нічога мы не робім у ёй так добра, як СПРАБУЕМ. Быць можа трэба проста гэта ЗРАБІЦЬ.

 

Рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Кулікоўскі. Мастак-пастаноўшчык Лідзія Малашанка. Балетмайстар Марына Баранава. Мастак па святле Таццяна Кудзінава.

У спектаклі занятыя Надзея Анціповіч (Гелена) і Арцём Пінчук (Віктар).

Надзея Анціповіч стала лаўрэатам VI Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» ў намінацыі «Лепшая жаночая роля». Арцём Пінчук стаў лаўрэатам XV Міжнароднага фэстывалю тэатральнага мастацтва «Славянскія тэатральныя сустрэчы» ў намінацыі «Лепшая мужчынская роля». Па выніках фестывалю «Март-кантакт-2022» спектакль «Варшаўская мелодыя» ў пастаноўцы Новага драматычнага тэатра атрымаў адну з галоўных узнагарод – «Лепшы спектакль» на думку моладзевага журы, а таксама спецыяльную ўзнагароду форуму «За дакладнасць раскрыцця драматычных выяў, выразны рэжысёрскіае рашэнне».

Працягласць - 2 гадзіны з антрактам. Узроставае абмежаванне - 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).

Для дзяцей Новы драматычны тэатр прапануе інтэрактыўную казку «ПРИНЦ и ПТИЧКА» па п’есе Таццяны Ермалаевай.

 

Гэта фантастычная гісторыя пра тое, як кароль і каралева атрымліваюць чаканы падарунак ад феі – чароўнае яйка з якога вылупляецца… чароўная маленькая прынцэса. Радасці каралеўскай пары няма мяжы, вось толькі фея раіць бацькам увосень трымаць спадчынніцу пад замком...

У спектаклі можна не толькі ўбачыць герояў, але і пагуляць, пагутарыць з імі. Кожны маленькі глядач зможа не толькі суперажываць персанажам казкі, але і дапаможа ім у пошуках рашэнняў. У сваю чаргу героі казкі пазнаёмяць малых з тэатрам і акцёрамі, якія на сцэне пераўвасабляюцца ў казачных персанажаў. Жывы, яркі, маляўнічы, музычны спектакль не пакіне абыякавым нікога. Гэта выдатная магчымасць весела і прыемна прабавіць час усёй сям'ёй.

Рэжысёр-пастаноўшчык Лізавета Машковіч. Мастак-пастаноўшчык Лідзія Малашанка. Мастак па святле Уладзіслаў Рыхтар.

Працягласць - 1 гадзіна. Узроставае абмежаванне - 0+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Чакаем гледачоў на гастролях Новага драматычнага тэатра!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X