ТЭАТРАЛЬНЫ ПРАЕКТ «АКТИВНЫЙ ТЕАТР» ПАКАЖА КАМЕДЫЮ «СЁСТРЫ»

 

19 кастрычніка (18:00) на коласаўскай сцэне адбудуцца гастролі тэатральнага праекта «Активный театр». Маскоўскія артысты пакажуць камедыю «Сёстры» па п'есе Аляксея Слапоўскага.

Гісторыя, як вядома, не трывае ўмоўнага ладу – што было б, калі б... Але як жа, часам, хочацца вярнуцца ў мінулае і сёе-тое падкарэктаваць. На жаль… Хоць, можна паспрабаваць выправіць памылкі мінулага, кардынальна змяніць сучаснасць. «Здзівіць» усіх вакол і сябе найперш. Але ці трэба?..

Жыл-быў адзін мастак, улюблівы і малады. А дзве сястры, абедзве адразу, закахаліся ў яго. І перамагла адна з іх. Але праз мноства гадоў шанец з'явіўся і ў другой… Чым скончыцца гісторыя – мільёнам пунсовых руж ці тысячай расчараванняў? Прыходзіце паглядзець і даведаецеся.

У ролі сёстраў – Алена Ксенафонтава і Дар'я Поверанава, мастак між двух любосных агнёў – Барыс Хвашнянскі. Распалілі вогнішча рэжысёры Марына Пералешына і Веніямін Скальнік. Падкінула дроў мастак Святлана Літвінава.

Прэм'ера «Сёстры» адбылася 11 чэрвеня 2022 года на пляцоўцы «Баярскія палаты Саюза тэатральных дзеячаў Расійскай Федэрацыі».

Узроставае абмежаванне - 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра.
Тэлефон 62-63-81.
У аператара квіткоў
kvitki.by.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X