У ЧЭРВЕНІ – ГАСТРОЛІ БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА АКАДЭМІЧНАГА МУЗЫЧНАГА ТЭАТРА

 

5 і 25 чэрвеня на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудуцца гастролі Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр». Мінскія артысты пакажуць віцебскаму гледачу балет – пастаноўкі «ТЫТАНІК» і «КЛЕАПАТРА».


5 чэрвеня, 19:00, – балет на 2-е дзеі «ТЫТАНІК» Алега Хадоскі.

 

«Якая горкая іронія – непатапляльны карабель ідзе на дно ў першым жа рэйсе, пры поўным штылі, усяго за нейкіх паўтары гадзіны. І гэта – знак магутнасці чалавека, увасоблены ў метале выклік прыродзе, і яму нічога не страшна, ён вялікі, вельмі прыгожы і непераможны, ён адкрыў эру бязмежнага росквіту, і няма такой сілы ў свеце, якая магла б яму перашкодзіць». У.Стэд.

«SOS» – «Уратуйце Ад Смерці», «Сігнал Асаблівай Тэрміновасці». «Save Our Souls» – «Уратуйце нашыя душы». «Save Our Ship» – «Уратуйце наш карабель». «Swim Or Sink» – «Плывіце або патонем». «Stop Other Signals» – «Спыніце іншыя сігналы».

Найвядомым караблём у гісторыі дагэтуль з'яўляецца Тытанік, плаванне якога доўжылася ўсяго 4 дні, 17 гадзін і 30 хвілін. З той пары прайшло больш за сто гадоў, шмат што змянілася, але чалавецтва ўсё гэтак жа імкнецца да бязмежнага росквіту, максімальнага камфорту і абсалютнай надзейнасці. І ўсё гэтак жа чалавек застаецца абсалютна неабароненым перад прыродай: землятрусы, цунамі, тайфуны, плывучыя льды…

 

«Мы стварылі свае «Тытанікі» – з лепшых матэрыялаў, рукамі выключных адмыслоўцаў, забяспечыўшы іх самымі надзейнымі рэкамендацыямі. Але і нам пагражае небяспека паддацца пачуццю залішняй самаўпэўненасці, не заўважыць рызыкі, грэбаваць абавязкамі. І за гэта мы заплацім жорсткую цану. Трагічны ўрок 1912 года не варта забываць і ў эпоху турбарэактыўных самалётаў, ракетных рухавікоў і атамных электрастанцый». М.Губачак.

Выява «Тытаніка» ў балеце з'яўляецца метафарай – устойлівая мадэль грамадства, у якой існуе класавы падзел. Грамадства, што жыве па пэўных законах і канонах, у адзін момант дае расколіну і трывае бедства. Людзі трапляюць у акалічнасці, у якіх зняцэньваецца матэрыяльнае, а ўзрастаюць і набіраюць сілу маральныя каштоўнасці чалавека.

Спектакль пра жыццё, якому ўласцівыя каханне і надзея, страты і сустрэчы, страх, адвага і выратаванне.

 

Прэм'ера адбылася 12 ліпеня 2018 года.

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 40 хвілін. Узроставае абмежаванне – 12+.

З лібрэта пастаноўкі «Тытанік» можна пазнаёміцца на сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

 

Лібрэта Сяргея Мікеля. Балетмайстар-пастаноўшчык – лаўрэат міжнародных конкурсаў Сяргей Мікель. Дырыжор-пастаноўшчык Марына Траццякова. Мастак-пастаноўшчык Любоў Сідзельнікава. Мастак па святле Сяргей Азяранаў. Дырыжор – лаўрэат міжнароднага конкурсу Юры Галяс. Мастак па кампутарнай графіцы Алена Ахраменка. Асістэнты балетмайстра – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Веніямін Захараў, Таццяна Ермалаева.

У галоўных ролях: Яўген Ермаловіч (Уільям Грынфілд, бізнесовец), Соф’я Казлова (Маргарэт Грэм, нявеста Уільяма), Мікіта Палукчы / лаўрэат міжнароднага конкурсу Ягор Шаўчук (Джэймс Кэлі, шатландзец, мастак), Сяргей Глух (Джон Сміт, капітан лайнера), Кірыл Зайцаў (Генры Уайлд, старэйшы памочнік капітана), Артур Панамарэнка (Фрыдэрык Фліт, назіральнік).

Квіткі на балет «ТЫТАНІК» – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайце
kvitki.by.


25 чэрвеня, 19:00, – балет на 2-е дзеі «КЛЕАПАТРА» Гельсят Шайдулавай.

 

Памяць пра Клеапатру, апошнюю царыцу Егіпта, якая ідзе на ўсё дзеля ўлады, застаецца ў гісторыі. Больш за два тысячагоддзі яе выява ахінута рамантычным арэолам таямніцы. Аднак і старажытныя, і сучасныя гісторыкі адныя ў тым, што егіпецкая царыца была разумнай, уладалюбівай, чароўнай, дзёрзкай і праніклівай жанчынай. Яна стагоддзямі натхняла і працягвае натхняць майстроў мастацтва – сучасных паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў, рэжысёраў, балетмайстраў – на стварэнне выдатных мастацкіх твораў, у якіх яны спрабуюць разгадаць таямніцу асобы Клеапатры і ўявіць сваю версію якія адбываліся ў далёкай старажытнасці падзей.

 

Балетмайстар-пастаноўшчык Медзіна Аліева стварыла маляўнічае, зачаравальнае відовішча, імкнучыся з дапамогай танца расказаць пра жыццё егіпецкай царыцы, яе нястрымнае імкненне да ўлады і кахання. У сваёй працы Медзіна выкарыстоўвае веды пра гісторыю, значэнне і спецыфіку танца ў Старажытным Егіпце. Апроч таго, у пошуках асаблівасцей харэаграфічнай лексікі балета яна звяртаецца да скульптурнага і маляўнічага мастацтва гэтай краіны.

 

Прэм'ера адбылася 9 чэрвеня 2016 года.

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 50 хвілін. Узроставае абмежаванне – 12+.

З лібрэта пастаноўкі «Клеапатра» можна пазнаёміцца на сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

 

Балетмайстар-пастаноўшчык – народная артыстка Азербайджана Медзіна Аліева (Азербайджан). Дырыжор-пастаноўшчык Марына Траццякова. Мастак-пастаноўнік Інара Асланава (Азербайджан). Мастак па святле Сяргей Азяранаў.

У галоўных ролях: Соф'я Казлова/ Амелі Ван дэ Класхорст (царыца Егіпта Клеапатра), Сяргей Глух / лаўрэат міжнароднага конкурсу Ягор Шаўчук (Юлій Цэзар), Мікіта Палукчы / лаўрэат міжнароднага конкурсу Ягор Шаўчук (Марк Антоні), Уладзіслаў Катляроў / Мікіта Палукчы (Пталямей XIII, брат Клеапатры), Яна Станкевіч (Арсіноя, сястра Клеапатры).

Квіткі на балет «КЛЕАПАТРА» – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
на сайце kvitki.by.

Запрашаем гледачоў на гастролі
Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра!

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X