У ЛІПЕНІ НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ – КАМЕДЫЯ «СНИМУ КВАРТИРУ»

05.05.2026

12 ліпеня (18:00) запрашаем на гастролі расійскіх артыстаў тэатра і кіно (Масква). Камедыя «СНИМУ КВАРТИРУ» па песе Вольгі Сцяпновай.

Апынуўшыся мімавольнымі ахвярамі ці то афёры, ці то простага непаразумення, трое мужчын арандуюць адну і тую ж кватэру.

Грошы заплачаны за паўгода наперад, кватэрная гаспадыня знікла, і тры незнаёмыя мужчыны вымушаны дзяліць паміж сабой невялікі пентхаўс у цэнтры Масквы.

Яны гатовы пазабіваць адзін аднаго, але высвятляецца, што простая чалавечая салідарнасць, спачуванне і суперажыванне здольныя ствараць цуды і змяняць лёсы сталых багатых мужчын.

Рэжысёр Ігар Ветраў. У спектаклі заняты Канстанцін Салаўёў, Аляксандр Навумаў, Міхал Дарожкін.

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 30 хвілін без антракту. Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі можна набыць у касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
перапынкі
на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X