У ЛІПЕНІ - ПРЭМ'ЕРА КЛАСІЧНАЙ КАМЕДЫІ! «ШАЛЁНЫ ДЗЕНЬ, ці ЖАНІЦЬБА ФІГАРО»

17.06.2026

Хутка аматараў творчасці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа чакае прэм'ера! 18 і 29 ліпеня коласаўцы пакажуць камедыю «ШАЛЁНЫ ДЗЕНЬ, ці ЖАНІЦЬБА ФІГАРО» па п'есе класічнага французскага драматурга П'ера Агюстэна дэ Бамаршэ.

  

Дынамічны і лёгкі, карнавальны спектакль напоўнены спевамі і танцамі, запамінальнымі характарнымі вобразамі і яркімі маскараднымі касцюмамі. Пастаноўка дакладна прынясе радасць гледачам і яшчэ раз пацвердзіць, што галоўная каштоўнасць ва ўсе часы – гэта каханне.

  

Колькі ўсяго за адзін дзень можа адбыцца ў іспанскім маёнтку графа Альмавіва? Таемныя спатканні і вытанчаныя падманы, сатырычныя насмешкі і нават суд! І яшчэ вельмі шмат усяго нечаканага, таму што галоўным героем падзей – графскі камердынер, весялун і майстар хітрых інтрыг Фігаро. Сёння ў яго вяселле з чароўнай Сюзанай, але да нявесты заляцаецца сам граф. Каб зберагчы сваё каханне і шчасце, пакараць самадурства і эгаізм, Фігаро гатовы на многае. І паверце, у яго ўсё атрымаецца, бо гэты жартаўнік валодае неверагодна вострым розумам і знаходлівасцю.

   

Сцэнічную рэдакцыю п’есы, пастаноўку і музычнае афармленне ажыццявіў Віктар Чэпелеў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь. Сцэнаграфія Наталлі Сарычавай. Касцюмы Таццяны Лісавенка. Мастак па святле Марк Кастырачэнка. Пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанка. Пераклад п’есы на беларускую мову Алены Трацэнка.

  

У спектаклі занятыя: Цімур Жусупаў (Фігаро), Алёна Меркушава (Сюзана), Міхаіл Асанаў (граф Альмавіва), Вікторыя Шамардзіна (Графіня), Святлана Жукоўская / Алена Шарэпчанка (Марсэліна), Яўген Бераснеў (Антоніа), Вераніка Малашкевіч / Крысціна Ульяненка (Фаншэта), Аляксей Анісеня / Даніла Катовіч (Керубіна), Юрась Цвірка, уладальнік медаля Францыска Скарыны (Бартала), Вячаслаў Грушоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Георгій Лойка, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (Базыль), Генадзь Гайдук, уладальнік медаля Францыска Скарыны / Пятро Ламан, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (дон Гусман Брыдуазон), Раман Волат (Дубльмэн), Кірыл Гільгенберг / Мікалай Чарных (Педрыльё); Аляксей Анісеня, Аліна Астрашаб, Антон Бараноўскі, Ілля Блыкін, Кірыл Гільгенберг, Марыя Дарагабед, Даніла Катовіч, Вераніка Малашкевіч, Надзея Радзімава, Аксана Сурвіла, Крысціна Ульяненка, Алёна Харкевіч, Мікалай Чарных, Уладзіслаў Ядройцаў (Сяляне і Танцоры).

  

Узроставае абмежаванне спектакля – 12+. Працягласць – 2 гадзіны 30 хвілін з адным антрактам.

Паказ 18 ліпеня (18:00) пройдзе ў межах «Тэатральных сустрэч» падчас XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебск». Квіткі можна набыць праз сайт фестывалю.

Квіткі на паказ 29 ліпеня (19:00) можна набыць анлайн.

І ў касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X