У ЛЮТЫМ ГЛЕДАЧОЎ ЧАКАЮЦЬ НОВЫЯ СУСТРЭЧЫ І ПРЫЕМНЫЯ ЎРАЖАННІ

 

Наш тэатральны цягнік несупынна рушыць наперад. Мы працуем над новымі пастаноўкамі і аднаўляем спектаклі мінулых гадоў. А яшчэ сустракаем гастралёраў.

Апошні зімовы месяц якраз і пачынаецца гастрольнымі спектаклямі сталічных гасцей. Да нас завітае Новы драматычны тэатр з Мінска.

1 лютага (19:00)камедыя «КАК ВАЖНО БЫТЬ СЕРЬЁЗНЫМ» па п’есе Оскара Уайльда.

 

Асноўная падзея п'есы — сватанне двух эгаістаў Джона Уордзінга (Арцём Пінчук) і Алджерона Монкрыфа (Эдуард Вайніловіч) да дзвюх дзяўчат. Сюжэт напоўнены фарсавымі і меладраматычнымі элементамі — напрыклад, абодва героі, каб спадабацца сваім абранніцам, выдаюць сябе за нейкага Эрнэста, але аказваюцца выкрытымі. У фінале высвятляецца шмат таямнічага і нечаканага.

Працягласць - 2 гадзіны з антрактам. Узроставае абмежаванне - 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў
kvitki.by
.

2 лютага (19:00)  – гісторыя кахання «ВАРШАВСКАЯ МЕЛОДИЯ» па п’есе Леаніда Зорына.

 

Яны пазнаёміліся снежным  вечарам 1946 года ў кансерваторыі. Яна (Надзея Анціповіч) – полька, будучая спявачка. Ён (Арцём Пінчук) — маскоўскі студэнт. Абодва толькі што перажылі жахі вайны. Здаецца, нішто не мае сілы перашкодзіць іх пачуццю. Але славутая жалезная заслона звалілася паміж імі непераадольнай сцяной. Ці зможа каханне пераадолець гэту перашкоду?

Працягласць 2 гадзіны з антрактам. Узроставае абмежаванне 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў
kvitki.by
.

3 лютага (12:00) запрашаем маленькіх гледачоў і іх бацькоў на камерную сцэну на казку-гульню «ЯК ВОЎК МАМАЙ БЫЎ» па п’есе Васіля Ткачова.

 

Вы думаеце, што ўжо ведаеце сюжэт гэтай казкі дзякуючы вядомаму мультфільму пра тое, як Воўк (Аляксей Анісеня / Уладзіслаў Жураўлёў / Цімур Жусупаў) спачатку знайшоў Цяля (Яўген Бераснеў / Уладзіслаў Жураўлёў) сабе на здабычу, а потым стаў для яго самым блізкім і шчырым абаронцам?! Але не спяшайцеся з высновамі! Справа ў тым, што беларускі драматург Васіль Ткачоў прыдумаў сваю гісторыю і ўвёў у казку новых герояў. І кожны з іх – са сваім адметным і вельмі яскравым характарам: какетлівая Лісачка (Вольга Куляшова / Таццяна Рогат / Валянціна Шамардзіна), заўсёды ласы на смачную ежу Дзік (Міхаіл Асанаў / Дзмітрый Філімоненкаў / Юрась Цвірка) і надзвычай чуллівая Козачка (Валянціна Багданава / Ніна Обухава). Разам з маленькімі гледачамі яны ствараюць сваю казку. І якой яна атрымаецца ў выніку, залежыць ад вас!

Узроставае абмежаванне 0+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў
kvitki.by
.

3 лютага (18:00) запрашаем паглядзець камедыю англійскага драматурга Кена Людвіга «ШУКАЕМ ТЭНАРА!».

 

У амерыканскім Кліўлендзе мусіць адбыцца паказ знакамітай оперы «Атэла», у якой галоўную ролю выконвае сусветна вядомы італьянскі тэнар Ціта Мэрэлі (Цімур Жусупаў). Усе ў чаканні неверагоднай, знакавай падзеі! Сондэрс, дырэктар Кліўленд Гранд-Апера (Юрась Цвірка), ужо гатовы падлічваць прыбытак. Яго дачка Мэгі (Тамара Красанабаева-Чарняк / Святлана Сухадолава), сапрана тэатра Дзіяна (Алена Шарэпчанка) і старшыня опернай гільдыі Джулія (Ніна Обухава) нецярпліва, кожная па-свойму, рыхтуюцца сустрэць высокага госця… І толькі асістэнт дырэктара, сціплы, няўпэўнены Макс (Яўген Бераснеў) адчувае сябе залішнім у гэтай урачыстай мітусні. Але гэта пакуль што…

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў
24afisha.by, kvitki.by, ticketpro.by
.

4 лютага (18:00) вы зможаце паглядзець на камернай сцэне спектакль «ДЗЕЦІ. ВЁРСТЫ» па п’есе Арцёма Казюханава паводле творчасці Якуба Коласа.

 

У аснову спектакля пакладзены некаторыя сюжэтныя лініі драматычнага абразка «На дарозе жыцця» і трылогіі «На ростанях».

Як цяжка перажыць адзіноту сталай кабеце, пакінутай дзецьмі, што разляцеліся, падобна птушкам, па ўсяму свету, як знайсці іх, сабраць у сваё ўлонне? Вось такія пытанні задае сабе галоўная гераіня спектакля (Раіса Грыбовіч / Святлана Жукоўская), раз-пораз вяртаючыся сваімі ўспамінамі ў далёкае мінулае, аналізуючы свае памылкі.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў
kvitki.by
.

10 лютага (12:00) запрашаем юных гледачоў і іх бацькоў паглядзець на камернай сцэне спектакля «УСЕ МЫШЫ ЛЮБЯЦЬ СЫР» па п’есе-казцы венгерскага драматурга Дзьюлы Урбана.

 

Галоўныя героі казкі — два вясёлыя мышаняты, Фружы (Тамара Краснабаева-Чарняк / Таццяна Рогат) і Шома (Міхаіл Асанаў). Яны маглі б сябраваць і гора не ведаць, але перад імі ўзнікае сур'ёзная перашкода: Фружы  – белага колеру, а Шома— шэрага. Гэта розніца бачна ўсім, і асабліва – бацькам герояў, якія бясконца спрачаюцца адно з адным і са сваімі дзецьмі. Але да шчасця, на дапамогу мышанятам прыходзіць Ізольда, Вялікая Чараўніца-Кошка (Святлана Жукоўская / Вольга Куляшова). У фінале гісторыі ўсё ўстае на свае месцы, і героі знаходзяць шчасце. Бо насамрэч колер не важны, а важна, што ўсе мышы, без выключэння, любяць сыр!

Узроставае абмежаванне – 0+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў
kvitki.by
.

10 лютага (18:00) запрашаем паглядзець меладраму «ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ» паводле аднайменнай аповесці амерыканскага пісьменніка Эрыка Сігала, якая ў свой час стала вядомым літаратурным бестселерам.

 

У цэнтры падзей – кранальнае і трагічнае каханне Олівера Барэта (Дзмітрый Каваленка) да Джэніфер Кавілеры (Дар’я Французава). Ён – паспяховы студэнт з Гарварда, будучы юрыст, імкнецца пазбавіцца ад уплыву бацькі-мільянера (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка) і стаць самастойным. Яна – дачка беднага італьянскага эмігранта (уладальнік медаля Францыска Скарыны Юрась Цвірка), таленавітая перспектыўная навучэнка музычнага каледжа, разумная, наравістая. На жаль, на іх шляху ўзнікае шмат перашкод: і нязгода заможнага бацькі Олівера на шлюб закаханых, і далейшыя матэрыяльныя нястачы... Але самае моцнае выпрабаванне лёсу чакала іх наперадзе...

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў
24afisha.by, kvitki.by, ticketpro.by
.

11 лютага (18:00) запрашаем на камерную сцэну паглядзець цёмную гісторыю са святлом у канцы тунэля «МЕТРО» па п’есе сучаснага беларускага драматурга Аляксандра Савухі.

 

Паспяховы, перспектыўны бізнесмен Дзмітрый Сяргеевіч, ці проста Дзіма (Дзмітрый Каваленка), вымушаны ехаць на чарговую важную сустрэчу ў метро. Для яго гэта нязручна, нязвыкла і нават агідна. Ён лічыць, што варта аддзяліць паспяховых, паважаных людзей ад нулёў, біямасы. У выніку нейкай недарэчнасці, спрабуючы выйсці з вагона, Дзіма трапляе ў іншую, паралельную рэальнасць…

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў
kvitki.by
.

13 лютага (19:00) вы зможаце паглядзець на камернай сцэне жыццёвую меладраму «САНЯ, ВАНЯ, З ІМІ РЫМАС» па п’есе вядомага расійскага драматурга Уладзіміра Гуркіна.

 

Лёсы трох сясцёр з далёкай уральскай вёскі пераплеценыя паміж сабой. Яны разам працуюць, выхоўваюць дзяцей, жартуюць і спяваюць бяседныя песні... Спадзяюцца, што навала Вялікай Айчыннай вайны не кране іх... Бяда прыходзіць нечакана, калі на Івана (Раман Волат / Цімур Жусупаў), мужа Аляксандры (Святлана Сухадолава / Вікторыя Шамардзіна), і на Пятра (Уладзіслаў Жураўлёў / уладальнік медаля Францыска Скарыны Юрась Цвірка), мужа Соф’і (Анжаліка Баркоўская / Ніна Обухава), піша данос разбэшчаны старшыня калгаса. Папярэджвае пра гэта мясцовы міліцыянер Рымас Паціс (Вадзім Асвяцінскі / Дзмітрый Каваленка / уладальнік медаля Францыска Скарыны Пятро Ламан). Кармільцам толькі адна дарога – на фронт дабравольцамі, каб там бараніць сваіх каханых і родных…

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў
kvitki.by
.

14 лютага (19:00) запрашаем паглядзець камедыю «ФАНЦІКІ» па п’есе сучаснага англійскага драматурга Рэя Куні «Смешныя грошы».

 

Сціплы англійскі бухгалтар Генры Перкінс (Яўген Бераснеў / Цімур Жусупаў) памылкова ў свой дзень нараджэння прыносіць дадому чамаданчык з каласальнай сумай грошай. Бедны клерк зусім шалее ад захаплення такім багаццем – і вырашае ўзяць рэванш за шэрае існаванне на адну зарплату, збегчы з жонкай (Ульяна Ацясава) на край свету, каб жыць выключна ў сваё задавальненне. Вось толькі калі так было, каб атрымлівалася тое, чаго нам хочацца? Перашкаджаюць сябры (Антон Бараноўскі / Дзмітрый Каваленка, Таццяна Рогат / Вікторыя Шамардзіна), паліцэйскія (Уладзіслаў Жураўлёў, Аляксей Анісеня / Ілля Блыкін), таксіст (Юрась Цвірка) і нават наёмны забойца. А прага грошай змяняе свядомасць – і героі грэбуюць каханнем, сяброўствам, гонарам і абавязкам. Як жа нованароджанаму багацею і ўсім навокал не аслепнуць ад «ззяння золата» і захаваць хаця б крыху сумлення?!

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў
24afisha.by, kvitki.by, ticketpro.by
.

16 лютага (19:00) вас чакае сустрэча з чэхаўсікмі героямі ў спектаклі «СМЕШНЫЯ ЛЮДЗІ», пастаўленым паводле п’ес-жартаў выдатнага рускага пісьменніка.

 

Гісторыі спектакля – быццам спісаныя з жыцця класікам прозы і драматургіі Антонам Чэхавым. Прасякнутыя тонкай іроніяй і знаходлівым гумарам, яны захапляюць лёгкасцю сюжэта і вытанчанасцю вобразаў. Героі Чэхава – звычайныя людзі, якія ў прапанаваных абставінах выглядаюць смешнымі, чуллівымі, кранальнымі.

У п’есе «Пра шкоду тытуню» Іван Нюхін (Генадзь Гайдук), сапраўдны муж сваёй жонкі, шукае любую магчымасць, каб у сваіх лекцыях расказаць пра пакуты сямейнага жыцця. У «Юбілеі» пакуль старшыня кіраўніцтва Андрэй Андрэевіч Шыпучын (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка) з хваляваннем чакае ўрачыстасці – бухгалтар Кузьма Мікалаевіч Хірын (Яўген Бераснеў), займаецца складанай штодзённай працай. Але ці магчыма па-сапраўднаму засяродзіцца на справе, калі перад вачыма пастаянна мітусяцца то жонка начальніка Таццяна Аляксееўна (Алена Шарэпчанка), то дакучлівыя наведвальнікі з прашэннямі кшталту Настассі Фёдараўны Мярчуткінай (Раіса Грыбовіч), то службоўцы з паперкамі і віншаваннямі?!.. У «Прапанове» памешчык Іван Васільевіч Ломаў (Цімур Жусупаў) прыходзіць да свайго суседа Сцяпана Сцяпанавіча Чубукова (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў), каб зрабіць прапанову ягонай дачцэ Наталлі Сцяпанаўне (Вікторыя Шамардзіна). І ўсё магло б вырашыцца паспяхова, калі б не да смешнага бессэнсоўная прынцыповасць у меркаваннях усіх трох герояў, прыперчаная спрэчнымі пытаннямі маёмасці і сабакаводства.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў
24afisha.by, kvitki.by, ticketpro.by
.

17 лютага (12:00) зноў запрашаем на камерную сцэну на казку-гульню «ЯК ВОЎК МАМАЙ БЫЎ» па п’есе Васіля Ткачова.

 

Вы думаеце, што ўжо ведаеце сюжэт гэтай казкі дзякуючы вядомаму мультфільму пра тое, як Воўк (Аляксей Анісеня / Уладзіслаў Жураўлёў / Цімур Жусупаў) спачатку знайшоў Цяля (Яўген Бераснеў / Уладзіслаў Жураўлёў) сабе на здабычу, а потым стаў для яго самым блізкім і шчырым абаронцам?! Але не спяшайцеся з высновамі! Справа ў тым, што беларускі драматург Васіль Ткачоў прыдумаў сваю гісторыю і ўвёў у казку новых герояў. І кожны з іх – са сваім адметным і вельмі яскравым характарам: какетлівая Лісачка (Вольга Куляшова / Таццяна Рогат / Валянціна Шамардзіна), заўсёды ласы на смачную ежу Дзік (Міхаіл Асанаў / Дзмітрый Філімоненкаў / Юрась Цвірка) і надзвычай чуллівая Козачка (Валянціна Багданава / Ніна Обухава). Разам з маленькімі гледачамі яны ствараюць сваю казку. І якой яна атрымаецца ў выніку залежыць ад вас!

Узроставае абмежаванне 16+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў
kvitki.by
.

17 лютага (18:00) вы зможаце паглядзець сатырычную гісторыю «ВЫТАНЧАНЫ ПАДМАН» па п’есе Мікалая Гогаля «Гульцы».

 

Картачная гульня стала надзвычай папулярнай у Расійскай імперыі XIX стагоддзя. З цягам часу яна ператварылася ў сапраўднае шаленства. П’еса Гогаля і з’явіліся рэакцыяй пісьменніка на такую распаўсюджанасць гэтай гульні. Рэжысёру і сцэнографу спектакля Андрэя Жыгура яна здалася вельмі сугучнай і нашаму часу, калі штодзень мы сутыкаемся з праявамі махлярства і падману.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў
24afisha.by, kvitki.by, ticketpro.by
.

19 лютага (18:00) на камернай сцэне вы ўбачыце міні-серыял для мужчыны і жанчыны «АСЕННІ ROCK'N'ROLL» па матывах п’есы Міхаіла Хейфеца «Rock'n'roll на захадзе сонца».

…Яна (Святлана Жукоўская) запісалася ў танцавальны клуб. Туды ж прыйшоў Ён (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў). Іх паставілі ў пару. Яны спадабаліся адно аднаму. Напэўна, у жыцці ім чагосьці не хапала... Можа, нечай усмешкі, добрага пагляду, узаемнага клопату…

І раптам без тлумачэнняў Ён знікае! Яна доўга чакае, а потым прыходзіць да яго ў госці, каб вярнуць у клуб. Тут і пачынаецца самае цікавае.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў
kvitki.by
.

19 лютага (19:00) тэатральна-канцэртнае агенцтва «Кіфа» (Масква, Расія) прадставіць на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра камедыю «ОДНАЖДЫ ВЕЧЕРОМ» паводле п’есы Аляксандра Гельмана «Лаўка».

Спектакль «Однажды вечером» – камедыя, у якой ёсць і чароўная рамантыка, і напружаная інтрыга, і галоўнае – вельмі багатая гама пачуццяў ад пагарды да пяшчоты, ад пакуты да асалоды, з узрушальнай шчырасцю, а дакладней сказаць – з праўдзівасцю, якая перадаецца майстэрствам цудоўных акцёраў.

У гэтай лірычнай камедыі ўсё як у жыцці: выпадковая сустрэча ператвараецца ў падзею лёсу, звычайная гутарка перарастае ў высвятленне жыццёвых сэнсаў, а простая лаўка ў гарадскім парку робіцца знакам усяго чалавечага існавання. Менавіта тут адбываецца галоўная для сюжэта сустрэча – мужчына і жанчына ладзяць няспешную гутарку, якая праз хлусню, крывадушнасць, ілюзіі і надзеі ўрэшце прыводзіць іх да ўсведамлення сумных, але важных рэчаў.

Ролі выконваюць Вікторыя Тарасава (вядомая па серыялах «Глушэц», «Карпаў», «Пятніцкі») і Кірыл Грэбеншчыкоў (выканаўца ролі лекара-неанатолага ў серыяле «Тэст на цяжарнасць», вядомы па фільмах «Калі на поўдзень паляцяць жураўлі», «Сібірскі цырульнік»).

Узроставая катэгорыя – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў
kvitki.by
.

21 лютага (19:00) вас чакае сустрэча з героямі інтэрактыўнай камедыі Аляксея Дударава «ПЁС БЕЛАГА ВОСТРАВА».

 

Малады акцёр Вілен (Яўген Бераснеў) занадта рана, з першай ролі, адчуў смак славы і глядацкай вядомасці. Як гэта кажуць, «злавіў зорку», але не змог утрымацца на небе. Шлях да поспеху, прафесійнага росту, кахання нішчаць благія звычкі... І хто дапаможа, калі ў кожнага свае ўласныя праблемы?!.. Але выйсце ёсць – Белы востраў і ягоны жыхар, анёл-ахоўнік Пёс (Дзмітрый Каваленка).

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў
24afisha.by, kvitki.by, ticketpro.by
.

23 лютага (19:00) у Дзень абаронцаў Айчыны запрашаем паглядзець драму «ВЫБАР» Аляксея Дударава.

 

На вучэннях вадзіцель танка, радавы Мікалай Шабуня (Аляксей Анісеня / Антон Бараноўскі) рэзка збочвае з дарогі, бо нечакана перад машынай невядома адкуль аказваецца хлопчык. Шабуня і яго таварышы – радавы Андрэй Крынкін (Ілля Блыкін / Дзмітрый Філімоненкаў) і сяржант Сямён Дробаў (Яўген Бераснеў / Уладзіслаў Жураўлёў) – ляцяць з абрыву... І гэта толькі пачатак спектакля.

Аляксей Дудараў, разам з ім пастановачная група і артысты спектакля, пачынаюць шукаць, усведамляць сапраўднае «я» герояў. Для гэтага «пракручваюць» стужку часу, вяртаюць іх не толькі ў асабістае мінулае, але і ў жывое жыццё, і ў мінулае нашай краіны. Вяртаюць, каб зразумець, ці быў высакародны ўчынак Шабуні гуманным подзвігам, ці можна параўнаць яго з патрыятычным гераізмам воінаў Вялікай Айчыннай вайны, беларускіх партызан, адказных перад сваімі бацькамі і дзецьмі...

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў
24afisha.by, kvitki.by, ticketpro.by
.

24 лютага (12:00) запрашаем маленькіх гледачоў і іх бацькоў сустрэцца з героямі казкі «УСЕ МЫШЫ ЛЮБЯЦЬ СЫР» венгерскага драматурга Дзьюлы Урбана.

 

Галоўныя героі казкі — два вясёлыя мышаняты, Фружы (Тамара Краснабаева-Чарняк / Таццяна Рогат) і Шома (Міхаіл Асанаў). Яны маглі б сябраваць і гора не ведаць, але перад імі ўзнікае сур'ёзная перашкода: Фружы  – белага колеру, а Шома— шэрага. Гэта розніца бачна ўсім, і асабліва – бацькам герояў, якія бясконца спрачаюцца адно з адным і са сваімі дзецьмі. Але да шчасця, на дапамогу мышанятам прыходзіць Ізольда, Вялікая Чараўніца-Кошка (Святлана Жукоўская / Вольга Куляшова). У фінале гісторыі ўсё ўстае на свае месцы, і героі знаходзяць шчасце. Бо насамрэч колер не важны, а важна, што ўсе мышы, без выключэння, любяць сыр!

Узроставае абмежаванне – 0+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў
kvitki.by
.

24 лютага (18:00) вы ўбачыце драматычную гісторыю «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п’есе вядомага італьянскага драматурга Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана».

 

Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка) ужо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна), сваёй фактычнай жонкай, але так і не бярэцца з ёй шлюбам. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай. Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў
24afisha.by, kvitki.by, ticketpro.by
.

25 лютага (18:00) вы зможаце патрапіць на прэм’ерны паказ спектакля «НІБЫТА ХВОРЫ» па п’есе класіка французскай драматургіі Жана-Батыста Мальера.

 

Галоўны герой, спадар Арган (Аляксей Анісеня / Яўген Бераснеў) лічыць сябе самым хворым на свеце. Але чым ён хварэе і ці хворы ўвогуле – ніхто не ведае. Арган вельмі заклапочаны сваім здароўем, патрабуе да сваёй персоны шмат увагі і не супраць патрапіць у вышэйшы свет. Аптэкары і дактары спаўна гэтым карыстаюцца, выпісваюць яму дарагія лекі. Прагная да грошай жонка Беліна (Раіса Грыбовіч / заслужаная артытска Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова) хоча завалодаць багаццем мужа, а падчарку аддаць у манастыр. Арган жа збіраецца выдаць дачку за лекара, які будзе яго лячыць задарма. Але Анжаліка (Ксенія Камінская / Дар’я Французава) закаханая зусім у іншага юнака, які адказвае ёй узаемнасцю. Дапамагчы маладым стаць шчаслівымі бярэцца служанка Туанэтта (Вікторыя Шамардзіна / Алена Шарэпчанка). Ці атрымаецца гэта ў яе?.. Глядзіце спектакль і даведаецеся!

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў
24afisha.by, kvitki.by, ticketpro.by
.

Чакаем гледачоў на спектаклях у лютым!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X