У МЕЖАХ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АКЦЫІ «МАЯ СЯМ’Я – МАЯ КРАІНА»

 

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа далучаецца да рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна», прымеркаванай да Дня сям’і, які адзначаецца 15 мая. Запрашаем юных гледачоў і іх бацькоў на спектаклі, дзе артысты са сцэны раскажуць пра ўзаемаразуменне і ўзаемападтрымку ў сем’ях, высокую маральнасць і выхаванне традыцыйных каштоўнасцей!

4 мая, у 12:00, запрашаем на камерную сцэну на спектакль «ЯК ВОЎК МАМАЙ БЫЎ» па п’есе Васіля Ткачова. Гэтая казка-гульня пра тое, што галоўнае ў сямейных адносінах – гэта дабрыня і давер. Спачатку Воўк хацеў з’есці маленькае Цяля, а потым стаў яго бацькам, а значыць – стварыў сям’ю, якая можа стаць прыкладам для хітрай Лісы і дурнога Дзіка.

 

Пастаноўка заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Вячаслава Грушова. Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка. Музыка Аляксандра Крыштафовіча. Тэксты песень Уладзіміра Мазго.

17 мая, у 11:00 і 13:00,казка «ЗАЛАТЫ КЛЮЧЫК». У вядомай дзецям гісторыі драўляны хлопчык Бураціна смела праходзіць праз розныя выпрабаванні на жыццёвай дарозе. Каб у выніку зразумець, што самым блізкім для яго чалавекам з’яўляецца тата Карла, які навучыць адрозніваць дабро ад зла, а верных сяброў ад благіх людзей.

 

Пастаноўка заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Вячаслава Грушова. Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка. Музыка і музычнае афармленне Міхаіла Рудака. Пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанка. Сцэнічная рэдакцыя і пераклад п’есы на беларускую мову, тэксты песень Алеся Замкоўскага.

22 мая, у 10:30 і 12:30, да акцыі далучаюцца артысты Бранскага абласнога тэатра юнага гледача (Расія), якія прыязджаюць з гастролямі на коласаўскую сцэну. Чакаем юных віцябчан на музычнай казцы на 2-е дзеі «ДЯДЯ ФЁДОР, ПЁС И КОТ». Эдуард Успенскі расказвае пра разумнага хлопчыка, якога за самастойнасць клічуць «Дядя Фёдор». У вёсцы Прастаквашына разам з Катом Матроскіным і сабакам-фатографам Шарыкам ён стварае цёплыя сяброўскія адносіны, такія, кім яго вучылі быць мама і тата. А ў выніку хлопчык зразумее, што сям’я – адна з самых важных каштоўнасцей і, вядома, вернецца да сваіх бацькоў.

 

Рэжысёр-пастаноўшчык і мастак-пастаноўшчык Амір Ерманаў. Спектакль ідзе на рускай мове.

Узроставыя абмежаванні ўсіх спектакляў акцыі – 0+.

Наконт набыцця квіткоў звяртайцеся па тэлефоне 62-63-84.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X