У НАВАГОДНІЯ СВЯТЫ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ДАРОСЛЫХ - МУЗЫЧНАЯ КАЗКА «ПАПЯЛУШКА»

01.12.2025
Пачалася каляндарная зіма, пачаўся снежань, і адчуванне навагодніх святаў лунае ў паветры. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа рыхтуе для дзетак чароўнае відовішча - музычную казку «ПАПЯЛУШКА».
Шмат створана варыянтаў казачнай гісторыі французскага пісьменніка Шарля Пэро. Рэжысёр Святлана Навуменка абрала для пастаноўкі п’есу «Крышталёвы чаравічак» вядомага расійскага драматурга Тамары Габэ. Сама зрабіла пераклад на беларускую мову і стварыла музычнае афармленне. Сцэнаграфію стварыў Юрый Саламонаў, мастак па касцюмах Вікторыя Ця-Сен і харэограф Дзіяна Юрчанка.
Ці ёсць той, хто не ведае гісторыю Папялушкі? Напэўна, няма. Коласаўскі тэатр прапануе дзецям і дарослым чароўна правесці час на музычным спектаклі, насычаным прыгожымі танцамі і песнямі, атрымаць асалоду ад цудоўнай ігры акцёраў, ад маляўнічых касцюмаў і выразнага мастацкага афармлення.
Каб дасягнуць шчасця ў жыцці, трэба быць добрай, сціплай, спагадлівай, чуллівай і, канешне, працавітай. Менавіта такая і ёсць галоўная гераіня Папялушка. Яна больш за іншых заслужыла наведаць каралеўскі баль. Папялушка робіць усё магчымае, каб яе злая мачаха і сварлівыя зводныя сёстры былі задаволеныя, але ў падзяку атрымлівае толькі штодзённыя папрокі і пакаранні. Абараніць яе не можа нават родны тата Ляснічы. Але выратаванне ёсць! Хросная Фея і яе вучань Паж! Некалькі яркіх, неверагодных цудаў – і вось Папялушка ў чароўнай сукенцы і крыштальных туфліках едзе на дзівосны баль. Там ціхмяную прыгажуню адразу заўважае Прынц, не разлучаецца з ёй увесь вечар. Узнікае каханне... Але ж на ўзаемнае прызнанне не стае часу... Як вядома, у казцы ўсё скончыцца шчасліва, і згублены крыштальны туфлік дапаможа Папялушцы стаць прынцэсай.
У спектаклі занятыя Аліна Астрашаб / Вераніка Малашкевіч (Папялушка), Таццяна Ліхачова, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (Фея), Кірыл Гільгенберг (Паж), Вячаслаў Грушоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Пятро Ламан, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (Кароль), Антон Бараноўскі / Ілля Блыкін (Прынц), Святлана Жукоўская / Ніна Обухава (Мачаха), Крысціна Ульяненка / Дар'я Французава (Гардэнзія), Вікторыя Шамардзіна (Жавота), Вадзім Асвяцінскі (Ляснічы), Міністр аховы (Мікалай Чарных), Дзмітрый Філімоненкаў (Маркіз Падэтруа).
Узроставае абмежаванне – 0+.
Пасля кожнага спектакля – навагодняе прадстаўленне каля ёлкі з удзелам Дзеда Мароза, Снягуркі і розных казачных персанажаў!
Квіткі на спектакль «Папялушка» можна набыць анлайн:
20 снежня, 18:00
21 снежня, 11:00
21 снежня, 14:30 (квіткі прададзеныя)
25 снежня, 11:00
25 снежня, 14:30
25 снежня, 17:30
26 снежня, 11:00
26 снежня, 14:30
26 снежня, 17:30
27 снежня, 11:00
27 снежня, 14:30
27 снежня, 17:30
28 снежня, 11:00 (квіткі прададзеныя)
28 снежня, 14:30 (квіткі прададзеныя)
30 снежня, 18:00
3 студзеня 2026 года, 11:00
4 студзеня 2026 года, 11:00
Квіткі таксама можна набыць у касе тэатра.
Тэлефон (+375 39) 62-63-81.
Святкуйце разам з Коласаўскім тэатрам!


















Добавить комментарий