У ВІЦЕБСКУ ПРОЙДУЦЬ СЦЭНІЧНЫЯ ЧЫТАННІ «ШКОЛЬНЫ ТЭАТР-17»

15-16 красавіка Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прыме на сваіх пляцоўках удзельнікаў конкурса «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр-17». Мэта чытанняў - далучыць моладзь да тэатральнай дзейнасці, культываваць культурныя каштоўнасці ў асяроддзі школьнай і студэнцкай моладзі, выхоўваць глядацкую культуру, прапагандаваць беларускую драматургію на тэатральнай сцэне.

Пачынаючы з 1997 года, сцэнічныя чытанні праводзяцца ў Віцебску штогод. Ініцыятарамі правядзення выступаюць Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, аддзелы адукацыі і культуры Віцебскага гарвыканкама, Віцебскае аддзяленне Беларускага саюза тэатральных дзеячоў. Рэжысёр сцэнічных чытанняў - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў. Мастак - Святлана Макаранка.

Журы конкурса «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр-17» узначальвае дырэктар-мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Валерый Анісенка, яго намеснік - прафесар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, доктар мастацтвазнаўства Таццяна Катовіч.

Афіша конкурса «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр-17»
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
г.Віцебск, вул.Замкавая, 2

 

15 красавіка (панядзелак)
12.00-12.10 - урачыстае адкрыццё сцэнічных чытанняў «Школьны тэатр-17»

Конкурсная праграма:
12.10-12.40 - «Брык і Шуся шукаюць лета» Таццяны Свец. Тэатральны калектыў «Прэм'ера» Цэнтра дадатковай адукацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска. Кіраўнік Наталля Шлімакова.
12.50-13.20 - «Янук, рыцар Мятлушкі» Людмілы Рублеўскай. Тэатральны калектыў «Прэм'ера» гімназіі №1. Кіраўнік Таццяна Быкава.
13.30-13.50 - «Развагі пра жыццё» па матывах «Старадаўняй казкі» Юрыя Куліка. Узорны драматычны калектыў «ТэСт» СШ №4. Кіраўнік Галіна Мароз.
14.00-14.30 - «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы. Тэатральны калектыў гімназіі №2. Кіраўнік Эла Петрачэнка.
14.40-15.10 - «Осы» Анатоля Дзялендзіка. Тэатральны калектыў СШ №46. Кіраўнік Ірына Салаўёва.

Перапынак

16.00-16.30 - «Балота» Васіля Быкава. Тэатральны калектыў СШ №28. Кіраўнік Зоя Таранеўская.
16.40-17.10 - «Трэба жыць...» паводле п'есы «Радавыя» Аляксея Дударава. Тэатральны калектыў «Крыніцы» СШ №31. Кіраўнік Людміла Купчанка.
17.20-17.50 - «Калі заспявае певень» Георгія Марчука. Узорная тэатральная студыя «Дарослыя дзеці» гімназіі №8. Кіраўнік Аляксандра Раманава.

16 красавіка (аўторак)
14.00-14.30 - «Не пакідай мяне» Аляксея Дударава. «Тэатр цудаў» Віцебскага гарадскога Цэнтра дадатковай адукацыі. Кіраўнік Канстанцін Ганчароў (па-за конкурсам).
14.30-15.00 - Падвядзенне вынікаў сцэнічных чытанняў «Школьны тэатр-17»

Усе спектаклі і ўрачыстасці праходзяць у тэатральнай гасцёўні.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X