УРАТАВАЦЬ ЖЫЦЦЁ ЧАЛАВЕКУ

 

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа адбылася сустрэча калектыва супрацоўнікаў з намеснікам начальніка гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях, падпалкоўнікам унутранай службы Лавейкіным Сяргеем Уладзіміравічам і пазаштатным выкладчыкам аховы працы вучэбнага цэнтра «Профі-старт» Міеравым Ігарам Барысавічам.

 

Сяргей Уладзіміравіч звярнуў увагу прысутных на неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правіл карыстання электраабсталяваннем, пячным абсталяваннем, у выніку якога за бягучы год адбыўся 171 пажар, на якім загінула 10 чалавек. Па вобласці адпаведна – 838 пажараў і 86 ахвяр. Ідзе хоць невялікі, але ўсё ж такі рост такіх здарэнняў. Зусім нядаўна, а менавіта 5 снежня разнесла кватэру, а разам з тым і сцяну дома ў Полацкім раёне. У выніку чаго жыхары згубілі і жыллё, і сваю маёмасць. Нядбайнасць прыводзіць да сумных вынікаў не толькі ў жыллёвым сектары, але і на вытворчасці. Як прыклад, выпадак на «Віцебскдрэве», дзе адбыўся выбух у вытворчым цэху, і дзе ахвярай стаў вартаўнік, які апынуўся ў непатрэбны час у непатрэбным месцы.

Сяргей Уладзіміравіч нагадаў правілы карыстання агнетушыльнікам, панарамнай маскай, патлумачыў, як правільна эвакуіравацца з  памяшкання.

Ігар Міераў, які ўжо не першы раз выступае перад калектывам тэатра, спыніўся на тэме траўм і няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Дарэчы, ён прывёў такія лічбы. Толькі за 9 месяцаў бягучага года атрымалі траўмы рознага роду на працы 1832 чалавекі. У сярэднім гэта будзе 10-12 чалавек за суткі. Статыстыка сапраўды ўнушальная. Асноўная прычына – парушэнне правіл бяспекі. Прамоўца прывёў шмат негатыўных прыкладаў, калі нядбайнасць прыводзіла да сур’ёзных траўм і нават чалавечых ахвяр. Прыклад – няшчасны выпадак на Аршанскім мясакансервавым заводзе, калі выпушчаная пара са слоікаў прычыніла апёкі некалькім супрацоўнікам.

Адной з найбольш распаўсюджаных (35% ад агульнай колькасці) прычын траўм з’яўляецца падзенне з вышыні. Прычым кожны пяты такі выпадак з лятальным вынікам. Неабходна пры такіх умовах працы няўхільнае выкарыстанне індывідуальных сродкаў аховы. Вялікая роля ў забеспячэнні бяспекі  належыць інструкцыям па ахове працы (іх веданню і выкананню), навучанню персанала і спраўнаму стану абсталявання і інструментаў.

У заключэнне быў паказаны фільм, дзе былі наглядна паказаны і патлумачаны правілы аказання першай дапамогі пацярпелым, якую можа аказаць у экстрэмальнай сітуацыі кожны неабыякавы чалавек.

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X