ВАРТАЎНІК ТЭАТРА РЫГОР МІКАЛАЕВІЧ СУХВАЛ СВЯТКУЕ ЮБІЛЕЙ

 

7 лютага 2024 года святкуе юбілей – 70-годдзе –
вартаўнік тэатра Рыгор Мікалаевіч Сухвал!

Рыгор Мікалаевіч служыць у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа са снежня 1983 года. Пачынаў свой працоўны шлях маніціроўшчыкам дэкарацый, машыністам сцэны, а пасля на працягу больш чым 35 год узначальваў мастацка-пастановачную частку тэатра. Ад яго намаганняў залежыла зладжаная работа самых розных падраздзяленняў тэатра, своечасовы і якасны выраб касцюмаў, дэкарацый, бутафорыі, рэквізіту, а гэта ў многім спрыяла высокаму мастацкаму ўзроўню спектакляў.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа шчыра віншуе Рыгора Мікалаевіча з юбілеем! Хай у 70 гадоў жыццё будзе поўнае шчасця, поспехаў і набыткаў! Шчыра зычым моцнага здароўя, нястомнага запалу, дабрабыту! Хай і блізкія, і калегі кожны дзень дораць радасць і задавальненне!

 

 

 

 

Якое шчасце –
Жыць на белым свеце,
Піць водар траў і цішыню бароў,
Твар падстаўляць пад чабаровы вецер
I мець сям’ю, работу і сяброў!

Якое шчасце –
Жыць зусім звычайна:
Браць кнігі з перапоўненых паліц,
I наліваць вадой крынічнай чайнік,
I ў садзе лісце прэлае паліць!

Якое шчасце –
Даланёй сялянскай
Адчуць слухмянасць гэбля і касы
I з нечаканай прадзедаўскай ласкай
Расчулена пагладзіць каласы.

У засені схавацца за адрыну,
Дзе дуб калыша свой зялёны шум,
I сцішанаю песняю адрынуць
I адзіноту, і бетонны сум,

Аднойчы выйсці ў поле на дасвецці,
Каб зразумець –
Да ачышчальных слёз, –
Якое шчасце –
Жыць на белым свеце
Сярод вясёлак, птушак і бяроз!..

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X