«ВОСЕМ ЗАКАХАНЫХ ЖАНЧЫН» - У ЭФІРЫ ТЭЛЕРАДЫЁКАНАЛА «ВІЦЕБСК»

Тэлерадыёкампанія «Віцебск» працягвае трансляцыю спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

16 мая, а 19-й гадзіне, адбудзецца паказ спектакля «Восем закаханых жанчын» па п'есе Рабэра Тама.

Прэм’ера спектакля адбылася 28 чэрвеня 2018 года.

Вось яна, мара кожнага (ну, амаль кожнага) мужчыны: калі вакол восем жанчын, і ўсе цябе любяць. Што можа быць лепей? Пачуваеш сябе на сёмым небе ад шчасця. Вядома, у глыбіні душы разумееш, што любоў іх не цалкам бескарыслівая, але ці бывае на свеце абсалютна бескарыслівая любоў?

Жонка, яе сястра, цешча, дзве дачкі, дзве служанкі і родная сястра ахвяры – адносіны паміж імі вельмі і вельмі заблытаныя. Зайздрасць, рэўнасць, старыя крыўды – усяго тут намяшана. Але хто ж з гэтых улюбёных жанчын забіў беднага тату? І галоўнае – навошта?..

Пераклад Пятра ЛАМАНА. Рэжысёр-пастаноўшчык Уладзімір САВІЦКІ. Мастак-пастаноўшчык Ларыса РУЛЁВА. Музычнае афармленне Паўла ЗАХАРАНКІ. Харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.

У спектаклі занятыя: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова (ГАБІ), Святлана Сухадолава (СЮЗОН), Анастасія Рэўчанка-Лук'янава (КАТРЫН), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова (МАМІ), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна (АГУСЦІНА), Святлана Жукоўская (ШАНЭЛЬ), Ганна Дубчанка (ЛУІЗА), Ірына Цішкевіч (П’ЕРЭТТА).

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X