ВЯДУЧЫ ІНЖЫНЕР КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА СТАНІСЛАЎ ЛОСЬ СВЯТКУЕ 60-годдзе!

Коласаўскі тэатр віншуе з 60-годдзем
вядучага інжынера тэатра Станіслава Рычардавіча Лося!

Станіслаў Рычардавіч  больш за 30 год служыць на карысць Коласаўскага тэатра. Ад яго працы залежыць электразабеспячэнне, устойлівасць, бесперабойнасць і надзейнасць работы ўсіх службаў.

Калектыў тэатра віншуе Станіслава Рычардавіча з юбілеем, у якім так гарманічна спалучаюцца жыццёвая мудрасць, досвед пройдзенага шляху, прафесійнае майстэрства, асабістыя дасягненні і рэалізаваныя мэты.

На доўгія гады зычым юбіляру моцнага здароўя, поспехаў, выдатнага настрою, павагі і любові з боку родных, блізкіх і калег, жыццёвага аптымізму, матэрыяльнага і сямейнага дабрабыту!

На радасць у святочны дзень - прыгожыя вершаваныя радкі:

Мы шчыра жадаем у дзень юбілею:
Хай радасць і шчасце сэрца сагрэюць,
Хай добрыя весткі прыходзяць у хату
І стол на прысмакі будзе багаты.

Яшчэ мы жадаем здароўя без лекаў,
Дабра, і спакою, і доўгага веку,
Няхай абмінаюць бяда і трывога
І гладкай жыццёвая будзе дарога.

Адміністрацыя, прафкам і ўсе коласаўцы.

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X