ВЯДУЧЫ ІНЖЫНЕР КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА СТАНІСЛАЎ ЛОСЬ СВЯТКУЕ 65-годдзе!

 

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа віншуе з 65-годдзем
вядучага інжынера Станіслава Рычардавіча Лося!

Станіслаў Рычардавіч каля 40 год служыць на карысць Коласаўскага тэатра. Ад яго працы залежыць электразабеспячэнне тэатра, бесперабойная работа ўсіх службаў.

Калектыў тэатра шчыра, на доўгія гады зычыць Станіславу Рычардавічу моцнага здароўя, поспехаў у працы, асабістага шчасця, бадзёрага настрою, жыццёвага аптымізму, матэрыяльнага і сямейнага дабрабыту!

Няхай ярчэй засвеціць сонца ўранні,
Сагрэе промнямі надзей.
Ад сэрца нашы пажаданні
Мы дасылаем Вам у гэты дзень.

Хай марам Бог пашле здзяйсненне,
А час для вас прыпыніць ход.
Увесь наш калектыў вам зычыць
Здароўя, міру і шчаслівых доўгіх год.

Хай юбілей нясе Вам шчасце,
Ні кроплі смутку, ні адной слязы.
Душэўнага багацця і здароўя
Жадаем ад усёй душы.

І на рабоце, і ў жыцці ніколі
Не будзе хай над Вамі хмар.
Жадаем радаснай, шчаслівай долі
Здзяйснення ўсіх задум і мар.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X