ВЫНІКІ ГАРАДСКОГА КОНКУРСА «СЦЭНІЧНЫЯ ЧЫТАННІ «ШКОЛЬНЫ ТЭАТР-17»
Прызы і дыпломы сцэнічных чытанняў «Школьны тэатр-17»
Галоўны прыз сцэнічных чытанняў «Школьны тэатр-17» атрымаў драматычны калектыў гімназіі №2 г.Віцебска (кіраўнік Эла Петрачэнка) за спектакль «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы
Першае месца - узорная тэатральная студыя «Дарослыя дзеці» гімназіі №8 г.Віцебска (кіраўнік Аляксандра Раманава) за спектакль «Калі заспявае певень» Г.Марчука
Першае месца – узорны драматычны калектыў «ТэСт» СШ №4 г.Віцебска (кіраўнік Галіна Мароз) за спектакль «Развагі пра жыццё» паводле «Старадаўняй казкі» Юрыя Куліка
Другое месца – тэатральны калектыў «Прэм’ера» Цэнтра дадатковай адукацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска (кіраўнік Наталля Шлімакова) за спектакль «Брык і Шуся шукаюць лета» Таццяны Сівец
Другое месца – драматычны калектыў «Крыніцы» СШ №31 г.Віцебска (кіраўнік Людміла Купчанка) за спектакль «Трэба жыць…» паводле п’есы «Радавыя» Аляксея Дударава
Трэцяе месца – драматычны калектыў СШ №46 г.Віцебска (кіраўнік Ірына Салаўёва) за спектакль «Осы» Анатоля Дзялендзіка
Трэцяе месца – тэатральны калектыў СШ №28 г.Віцебска (кіраўнік Зоя Таранеўская) за спектакль «Балота» Васіля Быкава
За арыгінальны падыход да пастаноўкі п’есы «Янук, рыцар Мятлушкі» Людмілы Рублеўскай і лепшую харэаграфію адзначаны тэатральны калектыў «Прэм’ера» гімназіі №1 г.Віцебска (кіраўнік Таццяна Быкава)
Дыпломы і прызы выканаўцам
Андрэй Кузьміноў - за лепшую мужчынскую ролю Таўкачыка ў спектаклі ўзорнай тэатральнай студыі «Дарослыя дзеці» гімназіі №8 «Калі заспявае певень»
Глеб Лускін - за лепшую мужчынскую ролю Д’ябла ў спектаклі ўзорнага драматычнага калектыву «ТэСт» СШ №4 «Развагі пра жыццё»
Карына Лявонава - за лепшую жаночую ролю Вароны ў спектаклі тэатральнага калектыву «Прэм’ера» Цэнтра дадатковай адукацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска «Брык і Шуся шукаюць лета»
Марыя Андрэева - за лепшую жаночую ролю Тэклі ў спектаклі ўзорнай тэатральнай студыі «Дарослыя дзеці» гімназіі №8 «Калі заспявае певень»
Нікіта Яблыкаў - за лепшую мужчынскую ролю другога плану (Адуванчык у спектаклі тэатральнага калектыву «Крыніцы» СШ №31 «Трэба жыць»)
Улад Пліска - за лепшую мужчынскую ролю другога плану (Лесавічок ў спектаклі тэатральнага калектыву «Прэм’ера» гімназіі №1 «Янук, рыцар Мятлушкі»)
Алена Стрыжова - за лепшую жаночую ролю другога плану (Даміцэля ў спектаклі ўзорнай тэатральнай студыі «Дарослыя дзеці» гімназіі №8 «Калі заспявае певень»)
Злата Гіль - за лепшую ролю другога плану (Святлана ў спектаклі тэатральнага калектыву СШ №46 «Осы»)
Фотаздымкі са сцэнічных чытанняў «Школьны тэатр-17» можна паглядзець тут.
Добавить комментарий