ВЫНІКІ ГАРАДСКОГА КОНКУРСУ «СЦЭНІЧНЫЯ ЧЫТАННІ «ШКОЛЬНЫ ТЭАТР-29»

29.05.2026
27 і 28 красавіка адбыўся заключны этап гарадскога конкурсу «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр-29». 8 лепшых аматарскіх калектываў віцебскіх устаноў адукацыі паказалі спектаклі на беларускай мове па творах беларускай літаратуры.
На адкрыцці конкурсу выступіла галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Ганна Каваленка.

Перад узнагароджаннем пераможцаў, якіх вызначыла кампетэнтнае журы, для гледачоў з фантасмагорыяй «Алеся» паводле аднайменнай аповесці Аляксандра Купрына выступілі навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў. Рэжысёр – выкладчык каледжа Кацярына Кацар-Трахіменка.

Вышэйшую ўзнагароду конкурсу – Гран-пры – атрымаў тэатральны калектыў гімназіі №2 за спектакль «Шагал» па п’есе У.Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі». Кіраўнік Ульяна Ацясава.


Дыпломам за I месца ў намінацыі «Лепшы спектакль» узнагароджаны тэатральны калектыў сярэдняй школы №17 імя І.Р.Бумагіна за спектакль «Люстэрка душы». Аўтарскі твор кіраўніка калектыву Варвары Саўчанка. Яна ж атрымала дыплом у намінацыі «Лепшая рэжысура». Таксама калектыў узнагароджаны «Дыпломам глядацкіх сімпатый».

Дыпломам у намінацыі «Лепшая жаночая роля» ўзнагароджаная Яна Шэрэгава (Марыся). Дыпломы ў намінацыях «Лепшая мужчынская роля» і «Лепшы дэбют» атрымалі Андрэй Лапаценка (Дамавік). Дыпломамі «За яскравае выкананне ролі» ўзнагароджаныя Алеся Агурцова (Русалка) і Анфіса Каралёва (Кікімара).

Дыплом за I месца ў намінацыі «Лепшы спектакль» атрымала ўзорная тэатральная студыя «Дарослыя дзеці» гімназіі №8 за спектакль «Кветкі з карцін маіх» па п’есе У.Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі». Кіраўнік Уладзіслава Цвікі.

Дыплом у намінацыі «Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка (сцэнаграфія)» у Надзеі Бараноўскай. Дыпломам у намінацыі «Лепшае музычнае афармленне» ўзнагароджаная Юлія Раскоша. Дыплом у намінацыі «Лепшая мужчынская роля» атрымаў Данііл Худаерка (Шагал). Дыпломам у намінацыі «Лепшая жаночая роля другога плану» ўзнагароджаная Валерыя Варанцова (Волечка). Дыпломы «За яскравае выкананне ролі» - у Варвары Озал (Сцяпанаўна) і Дар’і Сафонавай (Іда).




Дыпломам за II месца ў намінацыі «Лепшы спектакль» узнагароджаны ўзорны тэатральны калектыў «Прэм’ера» Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі за спектакль «Брык і Шуся шукаюць лета» па п’есе Т.Сівец. Кіраўнік Наталля Шлімакова. Таксама калектыў атрымаў дыплом «За лепшы спектакль для юнацтва».

Дыпломам у намінацыі «Лепшая мужчынская роля другога плану» ўзнагароджаны Ягор Пашкевіч (Сабака). Дыпломы «За яскравае выкананне ролі» - у Паліны Зелянцовай (Варона), Аліны Ільінчык (Чорная Котка) і Дзмітрыя Амвросьева (Пацук).




Дыпломам за II месца ў намінацыі «Лепшы спектакль» узнагароджаны тэатральны калектыў сярэдняй школы №42 імя Д.Ф.Райцава за спектакль «Memento mori» паводле аднайменнага апавядання Янкі Брыля. Кіраўнік Ульяна Шніткоўская. Таксама калектыў атрымаў дыпломы ў намінацыях «Лепшы спектакль беларускага аўтара з рэпертуару Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа», «За лепшы спектакль на грамадзянска-патрыятычную тэматыку» і дыплом «За духоўнае выхаванне і папулярызацыю тэатральнага мастацтва сярод падрастаючага пакалення» ад Віцебскай абласной пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.

Дыпломамі ў намінацыі «Лепшы дэбют» узнагароджаныя Дар’я Нікіфарэнка (Маладая жанчына) і Сафія Кудраўцава (Жанчыны з лялькай). Дыпломы «За яскравае выкананне ролі» атрымалі Назар Воранаў (Кулак), Данііл Халецкі (Пячнік), Ілля Цітовіч (Зондэрфюрэр).




Дыпломам за III месца ў намінацыі «Лепшы спектакль» узнагароджаны ўзорны тэатральны калектыў «Тэст» сярэдняй школы №4 за спектакль «Таямніца старой ратушы» па п’есе С.Кавалёва. Кіраўнік Алена Кунцэвіч. Яна ж узнагароджаная дыпломам у намінацыі «Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка (касцюмы)».

Дыпломам у намінацыі «Лепшая жаночая роля другога плану» ўзнагароджаная Дар’я Сінкевіч (Эстэрка). Дыпломы «За яскравае выкананне ролі» атрымалі Ніна Гольцверт (Серафіма) і Марыя Селіванава (Кацярынка).




Дыпломам за III месца ў намінацыі «Лепшы спектакль» узнагароджаны тэатральны калектыў «ТэГі» гімназіі №7 імя П.Я.Кандраценкі за спектакль «Заблытаныя сцежкі» па п’есе «Страказа і Мурашык, або Заблытаныя сцежкі». Кіраўнік Галіна Мароз.

Дыплом у намінацыі «Лепшая жаночая роля» атрымала Паліна Сузанская (Страказа). Дыпломам у намінацыі «Лепшая мужчынская роля другога плану» ўзнагароджаны Іван Якуба (Жук). Дыплом «За яскравае выкананне ролі» у Мацвея Кляпцова (Мурашык).




Дыпломам «За яскравае выкананне ролі» ўзнагароджаная Яна Ягорава – Анёл у спектаклі «Кветка для анёла» тэатральнага гуртка сярэдняй школы №8 імя А.М.Іспянкова. Кіраўнік Марына Салаўёва.


Віншуем усіх пераможцаў!


















Добавить комментарий