ВЫСТАВА «УНІКАЛЬНЫ СВЕТ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА»
13.07.2026
14 ліпеня (18:00), падчас XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», у межах святкавання 100-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, у глядацкіх лакацыях гэтай унікальнай установы культуры і мастацтва адбудзецца адкрыццё выставы «УНІКАЛЬНЫ СВЕТ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА».
За сваю 100-гадовую гісторыю Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа напоўнены непаўторнымі артэфактамі. Прадметы рэквізіту, касцюмы, праграмкі і афішы, буклеты і ўзнагароды… Усё гэта складаецца ва ўнікальны унутраны свет сцэнічнага мастацтва, які ў год свайго юбілею коласаўцы вырашылі прадставіць у якасці выставы падчас XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Кожны экспанат – сведка часу, адлюстраванне багатай тэатральнай гісторыі. Рэквізіт захоўвае цеплыню рук мастакоў. Касцюмы памятаюць усіх артыстаў, якія іх апраналі. Буклеты – як летапісы доўгага творчага шляху Коласаўскага тэатра.
Сярод найбольш важных артэфактаў на выставе можна ўбачыць гістарычны заднік легендарнага спектакля «Несцерка» і ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, якім тэатр быў узнагароджаны ў 1976 годзе.
Уваход вольны!
Чакаем усіх жадаючых!



















Добавить комментарий