ЗАГАДЧЫК СКЛАДА ТЭАТРА СВЯТЛАНА ДВАРКО АДЗНАЧАЕ ЮБІЛЕЙ
29 красавіка 2024 года святкуе юбілей - 50-годдзе -
загадчык склада тэатра Святлана Васільеўна Дварко!
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа шчыра віншуе Святлану Васільеўну з юбілеем! У гэтай даце гарманічна спалучаюцца жыццёвая мудрасць, досвед пройдзенага шляху, прафесійнае майстэрства, асабістыя дасягненні і рэалізаваныя мэты. На доўгія гады зычыць Святлане Васільеўне моцнага здароўя, поспехаў, выдатнага самаадчування, павагі і любові родных, блізкіх і калег, нястомнага аптымізму, сямейнага дабрабыту!
З узвышанымі словамі да віншаванняў далучаецца паэт Анатоль Вярцінскі.
Ёсць звон ручая, ёсць свежасць рос,
ёсць веліч вяршыні горнай.
I ёсць яшчэ адно з дзівос,
гэта — жаночая гордасць.
Яна — не прыхамаць, не капрыз,
не д'ябальская забава.
Глянуць адчужана зверху ўніз —
святое жаночае права.
Ёсць нешта ў ёй ад гор і зор.
Ды ўсё-ткі зямны яшчэ болей
позірк яе, яе дакор —
аснова зямной любові.
Добавить комментарий