«ЗАЛАТОЕ СЭРЦАЙКА» – КАЗКА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ і ДАРОСЛЫХ. ПЛЮС ПАДАРУНАК – НАВАГОДНЯЕ ПРАДСТАЎЛЕННЕ

Хто з дзяцей, ды і дарослых таксама, не ведае казку пра курыцу Рабу? Што абяцала знесці залатое яечка – наўзамен разбітаму, простаму? Наш спектакль «Залатое сэрцайка» па аднайменнай п’есе Святланы Навуменкі – працяг вядомага з калыскі сюжэту. 21 снежня 2014 года, а 12-й гадзіне, на вялікай сцэне тэатра адбудзецца прэм’ера інтэрактыўнай казкі для дзяцей і іх бацькоў.

Толькі тут з’яўляюцца іншыя героі – вечна галодны і няўдачлівы Воўк, хітрая і сквапная Ліса, ды цікаўнае Кураня, што вылупілася з залатога яйка. Казка пра тое, што і бацькам часам няшкодна павучыцца ў сваіх дзяцей – дабрыні, любові, спагадзе, уважлівым адносінам адно да аднаго. У спектаклі многа музыкі, песень, танцаў, ён вельмі вясёлы і дынамічны. Дзеці, прыходзьце на казку «Залатое сэрцайка» разам са сваімі бацькамі!

Пастаноўка, музычнае афармленне і пластыка – Святланы Навуменкі. Сцэнаграфія і касцюмы – Юрыя Саламонава.

У спектаклі занятыя: Наталля Саламаха-Конанава, Вольга Куляшова, Анастасія Жабёнак (Ліса), Антон Мінчык, Аляксей Стома (Воўк), Анастасія Чыстабаева, Анастасія Рэўчанка (Кураня).

У снежні і студзені пасля кожнага паказу інтэрактыўнай казкі «Залатое сэрцайка» усіх гледачоў чакае падарунак - навагодняе прадстаўленне ў тэатральнай гасцёўні. Каля вялікай прыгожай ёлкі чакаюць казачныя героі – Баба Яга (Анастасія Канапелька) разам з нячыстай сілай (Таццяна Баранава, Анастасія Гардзюк, Алена Разумоўская), яе хаўрусніца Варона ( Яна Машкіна), да якіх неўзабаве далучыцца Воўк-санітар (Максім Цароў). Вядома ж, па традыцыі, «кепскія» героі маюць намер сапсаваць навагодняе свята, але ў іх гэта не атрымаецца, бо Снягурачка (Анастасія Зубанава) разам з Дзедам Марозам (Юрый Іваноўскі) усё ж будуць мацнейшымі, асабліва пры падтрымцы нашых самых юных гледачоў. Дзяцей чакаюць вясёлыя гульні, конкурсы, загадкі, карагоды, ну а самых актыўных – цукеркі ад Дзеда Мароза.

ЛЮБІЦЕ КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР!
САЧЫЦЕ ЗА АФІШАЙ!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X