ЗАПРАШАЕМ НА ПАЦЕШНУЮ КАМЕДЫЮ «ЗДРАВСТВУЙТЕ, Я ВАША ТЁЩА!»

07.04.2025

30 мая (пятніца), 19:00, на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа пройдзе паказ спектакля «ЗДРАВСТВУЙТЕ, Я ВАША ТЁЩА!». Пацешную камедыю па п'есе Вольгі Лясняк пакажуць на гастролях расійскія артысты.

 

Гераіня п'есы Ніна ўжо даўно жыве з рэспектабельным камерсантам Жэнем і марыць стаць яго законнай жонкай. Нарэшце, Жэня згаджаецца, але пры адной умове: ён вельмі хоча пазнаёміцца з будучай цешчай, бо, як той казаў, «яблык ад яблыні…». Ніна ў паніцы: яе любімая мама вось ужо год знаходзіцца ў «месцах, не настолькі аддаленых». Трэба нешта рабіць, бо гэта, магчыма, апошні шанец для гераіні, якая заседзелася ў дзеўках. І Ніна знаходзіць выйсце. Нечаканыя камічныя сітуацыі з вельмі арыгінальнымі паваротамі падзей, жартамі і музычнымі нумарамі, зарадзяць вас добрым настроем. Смех гарантаваны!

У ролях: Марыя Фурсенка, Юрый Анпілогаў, Таццяна Абрамава, Аляксандр Барысаў, Любоў Ціхамірава, Дзмітрый Ратомскі.

Узроставая катэгорыя - 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
Рэжым работы касы:
аўторак-пятніца – з 12.30 да 19.30
субота-нядзеля – з 12.30 да 18.30
Выходны – панядзелак.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X