ЖЫЦЦЁВАЯ МЕЛАДРАМА «САНЯ, ВАНЯ, З ІМІ РЫМАС» АДКРЫЕ РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТРАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ «ПЕРАМОГА»

07.05.2025

12 мая Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа адкрывае ў Мінску III Рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога». На вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы коласаўцы пакажуць жыццёвую меладраму «Саня, Ваня, з імі Рымас» па п'есе Уладзіміра Гуркіна. Пачатак а 19-й гадзіне.

У фестывалі, які пройдзе з 12 па 29 мая на розных сцэнічных пляцоўках Мінска, прымаюць удзел тэатр імя Янкі Купалы, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, тэатр-студыя кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Маладзёжны тэатр эстрады, Гомельскі гарадскі маладзёжны і абласны драматычны тэатры, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка», Гродзенскі абласны тэатр лялек, Мінскі абласны драматычны тэатр, навучальны тэатр-студыя Е.Міровіч Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, народны маладзёжны тэатр «Штурх» Палаца культуры ТАА «БеЛАЗ». Госць фестывалю - Нацыянальны драматычны тэатр Расіі (Александрынскі тэатр). Амаль усе спектакль закранаюць ваенна-патрыятычную тэматыку.

У праграме фестывалю запланаваны майстар-класы і круглыя сталы, на якіх удзельнікі змогуць памяняцца досведам і ідэямі.
 
Сёлета для ўдзельнікаў фестывалю ёсць магчымасць пазмагацца за прызавыя месцы ў конкурсных праграмах «Спектакль тэатра драмы» і «Спектакль тэатра лялек» у намінацыях: «Лепшы спектакль», «Лепшая мужчынская роля», «Лепшая жаночая роля», «Лепшая рэжысура», «Лепшая сцэнаграфія».
 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X