«ЗОРКІ» РАСІЙСКАГА КІНО НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ. КАМЕДЫЯ «ПРИТВОРСТВО И ЛЮБОВЬ»
27 студзеня (18:00) на коласаўскай сцэне выступяць папулярныя артысты маскоўскіх тэатраў і кіно. Яны пакажуць вам камедыю Жана Даніэля «Притворство и любовь».
Спектакль «Притворство и любовь» — гэта гісторыя, якая магла здарыцца ў любым горадзе і з любымі героямі. Пачыналася ўсё па класічнай схеме: муж адправіўся ў камандзіроўку, а яго жонка тым часам запрасіла палюбоўніка, каб хоць трохі адпачыць ад сямейнага жыцця.
Усё б нічога, ды вось толькі ў самы пікантны момант муж-раганосец вярнуўся дадому. Што рабіць? Ну, вядома ж, прыдумаць і расказаць легенду.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Сяргей Куніца.
У спектаклі занятыя артысты: Анатоль Гушчын (Білі Бойс), Марыя Болтнева (Джудзі Джэймсан), Любоў Ціхамірава (Луіза Чэруці), Дзмітрый Ратомскі (Гары Чэруці), Сяргей Ларын (Майкл Джэймсан).
Артыст Анатоль Гушчын – у трупе Маскоўскага тэатра «Садружнасць акцёраў Таганкі». Вядомы па шматлікіх фільмах і тэлесерыялах. Сярод найбольш яркіх роляў – радавы Быкаў («Звязда»), разведчык Прохар («На безыменнай вышыні»), Іван Чонкін («Прыгоды салдата Івана Чонкіна»), Міха «Варсісты» («Знахар» – галоўная роля), сярэдні брат Сяргей Пічугоў («Рыа-Рыта»), Сашка, камердынер Грыбаедава («Смерць Вазір-Мухтара»), Іван Мохаў («Жыццё і прыгоды Мішкі Япончыка»), Ягор Казлоў («Таварыш Сталін» – галоўная роля), Глушкоў, ардынарац Бярозкіна («Жыццё і лёс»).
Марыя Болтнева – актрыса Маскоўскага акадэмічнага тэатра імя У.Маякоўскага. Здымалася ў фільмах і серыялах: «Глушэц», «Глушэц-2» і «Глушэц-3» (Насця Кліменка – галоўная роля), «Кулагіны» (Нэля, медсястра), «Эксклюзіў-2» і «Эксклюзіў-3» (Саша Вязнікава – галоўная роля).
Любоў Ціхамірава вядомая па ролях у фільмах і тэлесерыялах: Алума («Любоўныя авантуры» – галоўная роля), Маша Шаршнёва («Сёстры»), Каця Палыніна («Сышчыкі раённага маштабу» – галоўная роля), Васіліна («Вароніны»), Галка («1943» – галоўная роля).
Даволі вядомы сярод прыхільнікаў тэлесерыялаў і Дзмітрый Ратомскі. Гледачы яго палюбілі за ролі: Ягор («Уцякачкі»), Павел Перапёлкін («Тармазны шлях» – галоўная роля), Юрык, жаніх Дашы («Двое пад дажджом»), Жэнька Арцем’еў («Крылы анёла»), Дзмітрый Заўялаў («Расплата»), Міхаіл («Маці-і-мачаха» – галоўная роля), Канстанцін Кудзін («Дзяржаўная граніца» – галоўная роля), Макс («Ідэалістка»).
Не менш вядомы і Сяргей Ларын, дзякуючы ўделу ў фільмах «Каралёў» (Юрый Пабеданосцаў), «Заручальны пярсцёнак» (Коля), «Мент у законе-2» (стрытрэйсар Салаўёў), «Кацярына. Узлёт» (генерал-паручнік Салтыкоў), «Сляпая» (Уладзімір).
Спектакль ідзе на рускай мове. Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).
Чакаем вас у тэатры!
Добавить комментарий