ЗРАБІЦЕ СУСТРЭЧУ З НОВЫМ ГОДАМ НЕЗАБЫЎНАЙ РАЗАМ З КОЛАСАЎСКІМ ТЭАТРАМ!

Калядныя і навагоднія песні гучаць у Віцебску... Жыхары заклапочаны добрай сустрэчай святаў! А Коласаўскі тэатр запрашае далучыцца да святкавання разам з прафесійнымі акцёрамі і падарыць, у першую чаргу, сваім дзецям і, вядома, сабе цудоўнае сцэнічнае відовішча - спектакль «Пэппі».

Гэта гісторыя пра юную гарэзніцу, якая імкнецца сваімі дзівацкімі прыдумкамі перамяніць свет да лепшага, расказаць дарослым, што  дзіцячыя фантазіі здольныя афарбаваць наваколле ва ўсе колеры вясёлкі.

А пасля спектакля ўсіх чакае чароўнае навагодняе прадстаўленне каля высокай зялёнай ялінкі - разам з Дзедам Марозам, Снягурачкай, Зорным Хлопчыкам ды іншымі казачнымі персанажамі.

Шаноўныя гледачы!
Вы яшчэ паспееце набыць квіткі
на 29 снежня (17.00),
30 снежня (11.00)
,
30 снежня (14.00),
30 снежня (17.00)
і 5 студзеня 2019 года (12.00)!

Не згубіце магчымасць зрабіць сустрэчу Новага Года тэатральна-незабыўнай!

А для большай зацікаўленасці - крыху фотаздымкаў са спектакля «Пэппі» і навагодняга прадстаўлення!

  

  

  

  

  

  

  

  

  

  

 

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X