30 лістапада і 1 снежня РАСІЙСКІЯ АРТЫСТЫ ТЭАТРА І КІНО ПАКАЖУЦЬ «НОВОГОДНЕЕ ЧУДО В БОЛЬШОМ ГОРОДЕ»

 

Здаецца, што снежань яшчэ далёка. Але навагодні святочны настрой ужо лунае ў паветры. І дапамогуць яго адчуць расійскія артысты тэатра і кіно з Масквы. 30 лістапада і 1 снежня (18:00) яны пакажуць на сцэне Коласаўскага тэатра навагоднюю рамантычную камедыю на 2-е дзеі «НОВОГОДНЕЕ ЧУДО В БОЛЬШОМ ГОРОДЕ» па п’есе Ірыны Ермаковай.

 

Смешны і чуллівы спектакль, які прымусіць вас паверыць у цуд! І не пакіне абыякавым аматараў рамантыкі і гарадскіх казак.

Філолаг, эксперт па рускіх народных паданнях і міфах, жыве сваім спакойным звычайным жыццём, у якім усё раскладзена па палічках: жаніх, дысертацыя, тэлевізар, халадзільнік... Усё як ва ўсіх – нудна і штодзённа. Ні прыгод, ні жаночага шчасця. Але жыццё прымае зусім нечаканы зварот, калі на парозе зяўляецца нечаканы госць з гаваркім прозвішчам Аляксей Паповіч.

Шэраг вясёлых і чароўных падзей прапануе гераіні перагледзець планы на сваё жыццё і не здзейсніць галоўнай памылкі – «выйсці за нялюбага». Гэта цудоўная казка пра вялікае каханне, лёс і розныя погляды на жыццё.

 

Працягласць спектакля – 2 гадзіны з антрактам. Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Рэжысёр Грэта Шушчэвічутэ. Мастак Вера Сакалова.

У ролях:
– Яўгенія Восіпава (галоўныя ролі ў «Даярка з Хацапет
аўкі», «Кухня», «Зачыненая школа», «Адбітак кахання», «Цана маўчання», «Свята пабітых сэрцаў»)
– Аляксандр Мартынаў (галоўныя ролі ва «Універ», «Умоўны мент», «Мянтоўскія войны», «Вуліцы пабітых ліхтароў»)
– Раман Шумілаў (галоўныя ролі ў «Чужы твар», «УГРА. Простыя хлопцы», «Забойная сіла»)
– Вера Буянава (галоўныя ролі ў «Мільён біткойнаў для
каханай», «Целаахоўніца», «Любоў неспадзявана наляціць»)
– Кірыл Запарожскі (галоўныя ролі ў «Любоў і трошкі пламбіру», «Падольскія курсанты», «Рэзкі густ кахання»)

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў kvitki.by - 30 лістапада (18:00) і 1 снежня (18:00).

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X