НЕВЕРАГОДНА ЧАРОЎНЫЯ ГЕРОІ Ў ГАСТРОЛЬНАЙ КАМЕДЫІ «ТЕЛОХРАНИТЕЛЬНИЦА»

14.05.2025

15 і 16 ліпеня (19:00) у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа – гастролі расійскіх артыстаў. Яны пакажуць спектакль з інтрыгоўным сюжэтам і неверагодна чароўнымі героямі – камедыю «Телохранительница» па песе Ірыны Ермаковай.

 

Прэзідэнт карпарацыі «Разумны гатэль» Арцём Калінін (Усевалад Макараў) – эксцэнтрычны і самаўлюбёны бізнэсмэн. Працаваць з гэтым «нарцысам» цяжка, нават невыносна. Замест людзей ён аддае перавагу штучнаму інтэлекту «Таццяну». Клеменціна (Алёна Каломіна) яго целаахоўнік трывае дзівацтвы шэфа восем год. У яе на гэта ёсць свае важкія прычыны. Але аднойчы дзяўчына вырашае звольніцца. Арцём уражаны рашэннем Клеменціны і знаходзіць такому ўчынку толькі адно тлумачэнне: яна ў яго закахалася! І гэта зусім не дзіўна, цяжка супрацьстаяць такой чароўнасці, прыгажосці і розуму. Вось толькі дзяўчына ні пра што такое нават не думала… Арцём не можа змірыцца з яе сыходам і ўвесь час трапляе ў недарэчныя сітуацыі. З паспяховага бізнэсмэна і зайздроснага жаніха ён ператвараецца ў адыёзную асобу і героя скандальных навін…

 

Дапамагае шэфу выкручвацца з самых складаных абставін яго таварыш Леанід (Міхаіл Дарожкін), які ў пэўны момант так захапляецца, што ўлюбляецца ў нявесту свайго сябра (Каця Бэкер).

Пытанне: каго любіць Арцём і ці здольны ён на далікатныя пачуцці?

Якую ролю адыграе ва ўсёй гэтай яркай гісторыі эксцэнтрычная і шчадралюбная жонка пасла далёкай багатай дзяржавы (Вера Буянава), чые традыцыі кардынальна адрозніваюцца ад нашых звычаяў?

Гэта ўбачаць гледачы, мы не будзем разбураць інтрыгу!

Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
Рэжым працы касы:
аўторак-пятніца – з 12.30 да 19.30,
субота-нядзеля – з 12.30 да 18.30.
Выходны – панядзелак.

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X