Палажэнне аб падарункавых сертыфікатах

Палажэнне аб падарункавых сертыфікатах

1. Агульныя палажэнні

1.1. Дадзенае Палажэнне рэгулюе парадак набыцця і звароту падарункавых сертыфікатаў на паслугі, якія прадастаўляе ДУ «Нацыянальны акадэмічны драматычны  тэатр імя Якуба Коласа» (далей – тэатр).

1.2. Палажэнне ўводзіцца ў мэтах папулярызацыі нацыянальнага тэатральнага мастацтва, прыцягнення глядацкай аўдыторыі, пашырэння магчымасцяў узаемадзеяння тэатра з гледачом.

1.3. Для мэт дадзенага Палажэння прымяняюцца тэрміны і іх азначэнні ў значэннях, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2002 і № 90-З «Аб абароне правоў спажыўцоў», а таксама Палажэннем аб парадку і ўмовах рэалізацыі тавараў (выканання работ, аказання паслуг) па падарункавым сертыфікаце ці іншаму падобнаму дакументу, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.12.2018 № 935:
падарункавы сертыфікат - дакумент, у тым ліку ў электронным (лічбавым) выглядзе ці іншым, даступным для выкарыстання спажыўцом выглядзе, які сведчыць права асобы, прад’явіўшай такі дакумент (асоб, калі такі дакумент прадугледжвае яго выкарыстанне некалькімі асобамі), на атрыманне тавару (выкананне работы, аказанне паслугі), названага ў такім дакуменце, і (або) на атрыманне тавараў (выкананне работ, аказанне паслуг) на суму, эквівалентную суме грашовых сродкаў, указаных у такім дакуменце;
намінальная цана падарункавага сертыфіката - цана, па якой рэалізуецца падарункавы сертыфікат, роўная кошту тавару (работы, паслугі), назва якога паказана ў падарункавым сертыфікаце, альбо агульнаму кошту тавараў (работ, паслуг), названых у падарункавым сертыфікаце, альбо суме грашовых сродкаў у беларускіх рублях, на якую спажывец мае права атрымаць тавары (работы, паслугі), калі іх найменне не пазначана ў падарункавым сертыфікаце;
рэалізатар падарункавага сертыфіката (далей – рэалізатар) – прадавец (выканаўца), які рэалізуе падарункавы сертыфікат;
паслуга тэатра – тэатральныя прадстаўленні, творы тэатральнага мастацтва, якія ставяцца на сцэне тэатра і (або) у памяшканнях тэатра;
пакупнік падарункавага сертыфіката – юрыдычная або фізічная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, які аплаціў тэатру намінальны кошт падарункавага сертыфіката;
трымальнік падарункавага сертыфіката – юрыдычная або фізічная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, які прад’яўляе сертыфікат у касе тэатра.

1.4. Падарункавы сертыфікат змяшчае наступную абавязковую інфармацыю:
- унікальны нумар, які пацвярджае сапраўднасць сертыфіката;
- нумар тэлефона для даведак па пытаннях аказання паслуг па падарункавым сертыфікаце;
- месца знаходжання касы тэатра, у якой рэалізуецца падарункавы сертыфікат;
- назва паслуг, права на атрыманне якіх сведчыць падарункавы сертыфікат;
- намінальны кошт падарункавага сертыфіката ў беларускіх рублях, які вызначае суму грашовых сродкаў, на якую спажывец мае права атрымаць паслугі тэатра;
- дату рэалізацыі падарункавага сертыфіката;
- тэрмін дзеяння падарункавага сертыфіката;
- спасылку на сайт тэатра ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, дзе месцяцца парадак і ўмовы аказання паслуг па падарункавых сертыфікатах.

1.5. Парадак і ўмовы аказання паслуг па падарункавых сертыфікатах размяшчаюцца таксама ў даступным для спажыўца месцы тэатра.
1.6. Па патрабаванні пакупніка інфармацыя, размяшчэнне якой дапускаецца ў інфармацыйных крыніцах, павінна быць прадстаўлена яму ў пісьмовай форме.

2. Правілы набыцця падарункавага сертыфіката

2.1. Сума грашовых сродкаў, унесеная пры набыцці падарункавага сертыфіката, лічыцца выплачанай у якасці папярэдняй аплаты (авансу).
2.2. Падарункавыя сертыфікаты набываюцца на платнай аснове (наяўны, безнаяўны разлік).
2.3. Пры рэалізацыі падарункавага сертыфіката пакупніку выдаецца дакумент (чэк), які пацвярджае аплату падарункавага сертыфіката.
2.4. Падарункавы сертыфікат мае свой намінальны кошт.

3. Парадак звароту падарункавага сертыфіката

3.1. Падарункавы сертыфікат забяспечвае яго трымальніку права на атрыманне білета (білетаў) на любыя спектаклі тэатра, альбо мерапрыемствы, што ёсць у рэпертуары тэатра і якія маюцца ў наяўнасці ў касе тэатра на момант атрымання білета (білетаў).
3.2. Падарункавы сертыфікат можна набыць толькі ў касе тэатра па адрасе: г. Віцебск, вул. Замкавая, 2.
3.3. Абмяняць падарункавы сертыфікат на білет (білеты) на канкрэтны спектакль (спектаклі) альбо мерапрыемства, што пазначаны ў рэпертуары тэатра, можна толькі ў касе тэатра (г. Віцебск, вул. Замкавая, 2).
3.4. Падарункавы сертыфікат лічыцца сапраўдным толькі пры наяўнасці дакумента (чэка), які пацвярджае аплату падарункавага сертыфіката. Чэк без падарункавага сертыфіката з’яўляецца несапраўдным.
3.5. Падарункавы сертыфікат беззваротны. Абмену на грашовыя сродкі не падлягае.
3.6. Тэрмін дзеяння падарункавага сертыфіката 2 (два) месяцы з дня яго набыцця (дата набыцця пазначаецца на дакуменце), акрамя месяца адпачынку.
3.7. Падарункавы сертыфікат не з’яўляецца імянным, пакупнік мае права перадаць яго любой асобе - трымальніку падарункавага сертыфіката. Пасля перадачы трымальнік становіцца законным уласнікам падарункавага сертыфіката, усе правы па такім падарункавым сертыфікаце пераходзяць ад пакупніка да трымальніка. У сваю чаргу трымальнік мае права самастойна распараджацца падарункавым сертыфікатам, у тым ліку перадаваць яго іншай асобе. З перадачай падарункавага сертыфіката пераходзяць усе правы па ім.
3.8. Тэатр не правярае абгрунтаванасць і законнасць перадачы падарункавага сертыфіката і выконвае абавязацельствы ў дачыненні да асобы, якая прад’явіла падарункавы сертыфікат.
3.9. Трымальнік можа прад’явіць падарункавы сертыфікат тэатру на працягу тэрміна дзеяння падарункавага сертыфіката. Тэатр прадстаўляе трымальніку паслугі, названыя ў падарункавым сертыфікаце. Аплата розніцы паміж намінальным коштам сертыфіката і коштам паслугі ці сумарнай цаной паслуг на момант перадачы яго (іх) трымальніку па падарункавым сертыфікаце не ажыццяўляецца, і выдача рэшты грашовых сродкаў па такім сертыфікаце не здзяйсняецца.
3.10. Калі агульны кошт паслуг, якія атрымоўвае трымальнік па падарункавым сертыфікаце, будзе большы за намінальны кошт падарункавага сертыфіката, трымальнік мусіць даплаціць неабходную суму.
3.11. Калі агульны кошт паслуг, што атрымліваюцца трымальнікам па падарункавым сертыфікаце, будзе менш за намінальную цану падарункавага сертыфіката, тэатр забяспечвае трымальніку магчымасць атрымання паслуг на рэшткавую суму на працягу тэрміну дзеяння падарункавага сертыфіката. У дадзеным выпадку пры атрыманні трымальнікам паслуг па падарункавым сертыфікаце рэалізатар робіць на яго бланку адпаведны запіс з пазначэннем даты і выкарыстанай сумы, засведчвае яе сваім подпісам і штампам і прымацоўвае чэк. У выпадку не прад’яўлення сертыфіката з пакінутай сумы на працягу тэрміна яго дзеяння, сертыфікат пагашаецца тэатрам.
3.12. Тэатр забяспечвае аказанне паслуг трымальніку, які прад’явіў падарункавы сертыфікат, на працягу тэрміну дзеяння падарункавага сертыфіката.
3.13. Тэрмін дзеяння падарункавага сертыфіката не працягваецца. Па заканчэнні тэрміну, названага ў падарункавым сертыфікаце, тэатр мае права адмовіць трымальніку ў аказанні паслуг. Пры гэтым грашовыя сродкі, роўныя намінальнаму кошту падарункавага сертыфіката, вяртанню не падлягаюць.
3.14. Пры атрыманні трымальнікам паслуг па падарункавым сертыфікаце выдаецца дакумент (білет), які пацвярджае факт іх набыцця.
3.15. Пры адначасовай наяўнасці ў трымальніка адразу некалькіх падарункавых сертыфікатаў дапускаецца іх сумаванне.
3.16. Пасля атрымання паслуг па падарункавым сертыфікаце, у выніку чаго яго намінальны кошт вычэрпваецца, сертыфікат здаецца прадаўцу. Прадавец ставіць адзнаку «Выкарыстаны», подпіс і штамп.
3.17. У выпадку не прадстаўлення сертыфіката на працягу тэрміна яго дзеяння, сертыфікат пагашаецца тэатрам.

4. Заключныя палажэнні

4.1. У выпадках страты, крадзяжу, пашкоджання падарункавага сертыфіката, у выніку чаго не магчыма яго ідэнтыфікаваць, то такі падарункавы сертыфікат не аднаўляецца, не абменьваецца на новы, а грашовыя сродкі, роўныя намінальнаму кошту падарункавага сертыфіката, вяртанню не падлягаюць.
4.2. Набыццё падарункавага сертыфіката сведчыць аб згодзе пакупніка (трымальніка) з дадзеным Палажэннем. Няведанне правілаў набыцця і звароту падарункавых сертыфікатаў тэатра не можа быць падставай для прад’яўлення якіх-небудзь прэтэнзій з боку пакупніка або трымальнікаў падарункавых сертыфікатаў.
4.3. У выпадку змены дзеючага заканадаўства прымяненне гэтага Палажэння да ўнясення ў яго змен ажыццяўляецца ў частцы, якая не супярэчыць заканадаўству. Тэатр мае права ў аднабаковым парадку змяняць любы пункт Палажэння. Пры гэтым уладальнікам падарункавых сертыфікатаў паведамляецца аб зменах на сайце тэатра ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт. Змены ў Палажэнне ўносяцца загадам дырэктара.
4.4. Дадзенае Палажэнне ўступае ў сілу з моманту яго зацвярджэння.

Дадзенае Палажэнне зацверджана загадам дырэктара тэатра №48 ад 24.02.2021.

 

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X