Альбом «НА III НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ТЭАТРАЛЬНАЙ ПРЭМІІ»
30 лістапада 2014 года ў Мінску, на сцэне Купалаўскага тэатра, адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння III Нацыянальнай тэатральнай прэміі – найвышэйшай тэатральнай узнагароды рэспублікі, нашага беларускага «Оскара», які з’яўляецца прызнаннем самых яркіх творчых здабыткаў і перамог цэлых тэатраў і асобных акцёраў, рэжысёраў, сцэнографаў.
Коласаўскі тэатр прэзентаваў на прэміі трагікамедыю «Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аповесці Паўла Санаева. Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка. Мастак-сцэнограф - Андрэй Жыгур. Па выніках прэміі малады артыст Раман Салаўёў адзначаны ў намінацыі «Лепшая акцёрская работа ў спектаклі тэатра драмы» за высокае мастацкае выкананне ролі Сашы Савельева.
Добавить комментарий