НАВАГОДНІЯ «ПРЫГОДЫ ДЗЮЙМОВАЧКІ»

Да калядных і навагодніх святаў коласаўцы падрыхтавалі тэатральны падарунак для маленькіх віцебскіх гледачоў. Рэжысёр-пастаноўшчык Міхась Краснабаеў ставіць музычную казку «Прыгоды Дзюймовачкі» па п’есе расійскага драматурга Паўла Ісайкіна. Гэта знакамітая гісторыя, напісаная вялікім дацкім пісьменнікам Хансам Крысціянам Андэрсенам, усім знаёмая з дзяцінства.

Маленькая дзяўчынка Дзюймовачка з’яўляецца ў вялікім свеце, каб ствараць вакол сябе шчасце і любоў, але сутыкаецца з грубасцю і жорсткасцю. Адважны Кароль матылькоў і яго сябры дапамагаюць Дзюймовачцы выратавацца з лап Жабы і яе сына Жабяняці, сляпога Крата і сквапнай Мышы, пазбавіцца ад нахабных Жукоў. У фінале, як і павінна быць, перамагае дабро! Для таго, каб дзеці верылі, што многае на свеце можа быць лепшым, чым ёсьцека!

Спадзяемся, што яркі, відовішчны спектакль «Прыгоды Дзюймовачкі» прынясе задавальненне дзецям і іх бацькам! Не прамініце магчымасць прыемна правесці час навагодніх святаў усёй сям’ёй!

Сцэнаграфію спектакля ставарала галоўны мастак тэатра Святлана Макаранка, музыку напісаў віцебскі кампазітар Руслан Стаброўскі, тэксты песень Алеся Замкоўскага, харэограф Вольга Скварцова-Кавальская.

У галоўнай ролі Дзюймовачкі на сцэне Коласаўскага тэатра вы ўбачыце маладую актрысу Ульяну Ацясаву.

Пасля спектакля маленькіх гледачоў чакае навагодняе прадстаўленне каля ёлкі з удзелам Дзеда Мароза, Снягуркі і іншых казачных персанажаў!

Паказы спектакль «Прыгоды Дзюймовачкі» адбудуцца:

17 снежня (субота), 11.00 і 14.00
18 снежня (нядзеля), 11.00, 14.00, 18.00
24 снежня (субота), 17.00
25 снежня (нядзеля), 11.00, 14.00, 17.00
28 снежня (серада), 18.00

Сачыце за афішай!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X