Ульяна АЦЯСАВА
Артыстка, вядучы майстар сцэны
Калі ты не палюбіш свет, ты не зможаш - ствараць.
Калі ты абыякавы да прыгажосці дрэў,
як ты зможаш іх маляваць?
Калі ты абыякавы да спеваў птушак,
як ты зможаш спяваць?
Толькі той, хто закаханы ў быццё ўсім сэрцам,
здольны ствараць.
Оша, індыйскі духоўны лідар і містык
РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ
- Наста («Несцерка» В.Вольскага)
- Дзюймовачка («Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна)
- Бацян («Не пакідай мяне...» А.Дударава)
- Слаўка («Доктар філасофіі» Б.Нушыча)
- Шарлота («Скрыпкі часам вядуць да вар’яцтва» па п’есе Ф.Саган «Скрыпкі часам»)
- Луіза («Восем закаханых жанчын» Р.Тама)
- Суседка («Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» А.Курэйчыка)
– Эмка («Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна)
- Танцорка («Цалуй мяне, Кэт!» паводле лібрэта С. і Б.Співак)
- Жанэтт («Пёс Белага вострава» А.Дударава)
- «Адэлаіда Іванаўна» («Вытанчаны падман» па п'есе М.Гогаля «Гульцы»)
- Марыя («Дзеці. Вёрсты» А.Казюханава паводле творчасці Я.Коласа)
- Дзяўчына («Дзеці. Вёрсты» А.Казюханава паводле творчасці Я.Коласа)
- Старэйшая фрэйліна («Дванаццаць месяцаў» А.Замкоўскага паводле творчасці С.Маршака)
- Фелісата Міхайлаўна («Дзядзечкаў сон» паводле аднайменнай аповесці Ф.Дастаеўскага)
Занятая ў музычна-паэтычным вечары «Как я люблю глубину твоих ласковых глаз...», у музычным вечары «Душэўная размова», у спектаклі «Ваўкалак» паводле аднайменнага апавядання з кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня».
З'яўляецца аўтарам харэаграфіі і пластыкі спектакля «Дзядзечкаў сон» паводле аднайменнай аповесці Ф.Дастаеўскага.
БІЯГРАФІЯ
Нарадзілася 27 ліпеня 1982 года ў горадзе Віцебску.
З 1999 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
З 2000 па 2005 год навучалася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
УЗНАГАРОДЫ
2017 - Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
2019 - Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
МІНУЛЫЯ РОЛІ
- Пачвара («Чорная нявеста» А.Дударава)
- Паліксена («Праўда - добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага)
- Грызетка («Любоўны карагод» А.Шніцлера)
- Дуняша («Вішнёвы сад» А.Чэхава)
- Соф’я («Недарасць» Д.Фанвізіна)
- Бейлкэ («Памінальная малітва» Р.Горына)
- Завіруха («Навагоднія цукеркі» В.Ткачова)
- Людміла («Позняе каханне» А.Астроўскага)
- Варона («Нельга нам без сябра» С.Казлова)
- Чорная кошка («Шышок» А.Аляксандрава)
- Лілі-Бэл («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка)
- Зербінета («Хітрыкі Скапэна» Ж.-Б.Мальера)
- Сандра («Глыток чужога віскі» Л.Агулянскага)
- Зоська («Жарты» («Мікітаў лапаць» М.Чарота)
- Матыльда («Цень думкі нашай...» паводле твораў Ф.Аляхновіча)
- Марыя Крат («Леаніды не вернуцца на зямлю» паводле рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць»)
- Вулічная спявачка («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
Была занятая ў музычным вечары «Хто цябе выдумаў...» Песні кіно» (салістка Аляксандра Бокава).
РОЛІ Ў КІНО
– «Шагал-Малевіч» (2009) - эпізод
- Юлія Скапінская («Сапраўднае жыццё», серыя «Любоўны трохкутнік», 2010)
- «Сямейны дэтэктыў» (2011) - эпізод
ГАЛЕРЭЯ
Шарлота («Скрыпкі часам вядуць да вар’яцтва»)
Спектакль «Ваўкалак»
Наста («Несцерка»)
Матыльда («Цень думкі нашай...»)
Зербінета («Хітрыкі Скапэна»)
Слаўка («Доктар філасофіі»)
Вулічная спявачка («Дурнічка»)
Дзюймовачка («Прыгоды Дзюймовачкі»)
Добавить комментарий