ДОКТАР ФІЛАСОФІІ

 

12+

Браніслаў Нушыч.

Камедыя на 2-е дзеі.

Вялікая сцэна.

Прэм'ера - 20 красавіка 2017 года.

Жывата Цвіёвіч, чалавек хоць і заможны, але ўвогуле па сваіх чалавечых якасцях даволі някепскі. Ён вылузваецца, як умее, бо трэба ж неяк выжываць у рацыянальным свеце, дзе ўсё прадаецца і ўсё купляецца, а чалавек вымяраецца тытуламі, званнямі, багаццем. Жывата апантаны ідэяй вывучыць сына Міларада на доктара філасофіі і зацвердзіць сябе ў шляхетным грамадстве. Пад імем сына-лайдака  пасылае вучыцца за мяжу іншага чалавека, які бліскуча заканчвае ўніверсітэт. Праўда, прыдбаў хлопец  не толькі дыплом, але і жонку з дзіцем…

У сям'і Цвіёвічаў рыхтуецца вяселле сына на багатай нявесце. Але няма нічога таемнага, што не стала б яўным! Камедыйная спружына пачынае раскручвацца: з-за мяжы з'яўляецца ўяўная жонка з дзіцем, знакаміты прафесар шукае сустрэчы са сваім таленавітым студэнтам, члены савета дзіцячага прытулку запрашаюць новаспечанага доктара філасофіі прачытаць дабрачынную лекцыю...

Чым закончыцца гэта заблытаная гісторыя, даведаюцца гледачы, якія прыйдуць на спектакль.

Дзеянне адбываецца ў Белградзе ў 20-я гады XX стагоддзя.

«Доктар філасофіі» – адна з лепшых камедый Браніслава Нушыча (1864-1938), класіка сербскай драматургіі канца XIX – першай паловы XX стагоддзя, сцэнічныя творы якога і па сённяшні дзень карыстаюцца вялікай папулярнасцю і з поспехам ідуць у многіх тэатрах.


Рэжысёр-пастаноўшчык Міхась КРАСНАБАЕЎ.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Пластыка Дзіяны ЮРЧАНКА.
Пераклад на беларускую мову Пятро ЛАМАНА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ЖЫВАТА ЦВІЁВІЧ - Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Юрась ЦВІРКА

МАРА ЦВІЁВІЧ Анжаліка БАРКОЎСКАЯ / Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

МІЛАРАД ЦВІЁВІЧ Дзмітрый КАВАЛЕНКА

БЛАГАЕ Генадзь ГАЙДУК / Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

СЛАЎКА - Ульяна АЦЯСАВА

ВЕЛІМІР - Яўген БЕРАСНЕЎ

КЛАРА - Святлана СУХАДОЛАВА

СПАДАРЫНЯ СПАСОЕВІЧ Галіна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

СПАДАРЫНЯ ПРОЦІЧ - Наталля АЛАДКА

СПАДАРЫНЯ ДРАГА - Святлана ЖУКОЎСКАЯ

ПРАФЕСАР РАЙСЭР - Вадзім АСВЯЦІНСКІ Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

СОЙКА - Вікторыя ШАМАРДЗІНА

СІМА, муж Сойкі - Пятро ЛАМАН / Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

МАРЫЦА - Паліна КРАШЭЎСКАЯ

ЮНАКІ - Аляксей АНІСЕНЯ, Максім РАТОМСКІ, Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ


Працягласць спектакля - 2 гадзіны 10 хвілін з антрактам.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Публікацыі:

1.  «Зусім не рэмейк». «Доктар філасофіі» на коласаўскай сцэне» Ю.Іваноўскага. - «Культура», 17.06.2017. (Чытаць)

Комментарии

Быў учора на гэтым спектаклі. Вельмі спадабалася! Дзякуй!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X