Георгій ЛОЙКА

Артыст, вядучы майстар сцэны
Уладальнік медаля Францыска Скарыны
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Тэатр павінен належыць часу, у якім мы жывем.
Не служыць двару, уладзе, царкве, нацыянальнай справе альбо апазіцыі. Сёння тэатр павінен служыць Вам і мне. Людзям!

Кшыштаф Варлікоўскі, польскі тэатральны рэжысёр

БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 24 студзеня 1960 года ў горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці.

З 1977 па 1981 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

З 1981 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

 

РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

– Першы шляхцюк («Несцерка» В.Вольскага)
–Жэром Ангюст («Я вольны!» паводле рамана А.Натомб «Касметыка ворага»)
– Палкоўнік («Не пакідай мяне…» А.Дударава)
– Саветнік («Снежная каралева» Я.Шварца)
- мужчына Шанэль («Восем закаханых жанчын» Р.Тама)
– Андрэй Андрэевіч Шыпучын («Смешныя людзі» па аднаактовых п'есах А.Чэхава «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова»)
– бацька Сымона («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа)
- Сондэрс («Шукаем тэнара!» К.Людвіга)
- Антуан («Скрыпкі часам вядуць да вар’яцтва» па п’есе Ф.Саган «Скрыпкі часам»)

- Іван Пецін («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Раскас»)
- Павел, муж Мар’і («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Восенню»)
- Кароль («Кот у ботах» А.Замкоўскага паводле Шарля Пэро)
- Першы дыпламат («Дом на мяжы» па п’есах С.Мрожака «Караль» і «Дом на мяжы»)
- Кіраўнік аховы, Ён («Метро» А.Савухі)
- Даменіка Сарыяна («Шлюб па-італьянску» па п’есе Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана»)
- Першы сусед («Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» А.Курэйчыка)
- Бацька Олівера («Гісторыя кахання» паводле аднайменнай аповесці Э.Сігала)
- Толя («Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменнай аповесці П.Санаева)
- Кругель («Вытанчаны падман» па п'есе М.Гогаля «Гульцы»)
- Станцыйны наглядчык («Дзеці.Вёрсты» А.Казюханава паводле творчасці Я.Коласа)
-Студзень («Дванаццаць месяцаў» А.Замкоўскага паводле творчасці С.Маршака)

УЗНАГАРОДЫ

2001 - Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

2006 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

2012 - медаль Францыска Скарыны.

2014 - прыз за лепшую ролю другога плану на IV Міжнародным тэатральным фестывалі «Смаленскі каўчэг» (Смаленск, Расія) за ролю Макдуфа ў спектаклі «Макбет».

2017 - Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

2020 - ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».

 

АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ

– Цырульнік («Ах, які пасаж!» У.Салагуба, П.Фёдарава)
– Лейтэнант («Радавыя» А.Дударава)
– князь Бельскі («Касатка» А.Талстога)
– Мікола («Варвара і яе блудны муж» Г.Марчука)
– Малады чалавек («Пісьменныя» М.Чокэ)
– Біллер («Тузы» У.Відмера)
– Падкалесін («Жаніцьба» М.Гогаля)
– Чырвоны («І нас пацалуе світанак» В.Острава)
– перавозчык Шолах («Ладдзя роспачы» паводле аднайменнай аповесці Ул.Караткевіча)
– Джордж Пігдэн («Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» па п'есе Р.Куні «№13»)
– Лука («Лекар мімаволі» Ж.-Б.Мальера)
– Менахем («Памінальная малітва» Р.Горына)
– Альберт («Псіхааналітык для псіхааналітыка» Д.Балыка)
– Мельнікаў («Васа» М.Горкага)
– Ігар («Аднакласнікі» Ю.Куліка)
– Рагвалод, Расціслаў («Крыж Еўфрасінні» І.Масляніцынай)
– Філіп Дэбні («Перабор» Х.Бергера)
– Ігар («Ліфт» Ю.Чарняўскай)
– доктар Робертс («Леанарда ?» Э.Флізара)
– Інструктар («Дажыць да прэм'еры» М.Рудкоўскага)
– Граф («Дыліжанс» У.Кандрусевіча паводле навелы Гі дэ Мапасана «Пышка»)
– Тэйт («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка)
– Майкл («Глыток чужога віскі» Л.Агулянскага)
– Макдуф («Макбет» У.Шэкспіра)
– каплан дамініканаў Фларыян Басяцкі («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ул.Караткевіча)
– Шэры («Песні ваўка» В.Паніна)
– Барыс Алегавіч («Афінскія вечары» П.Гладзіліна)
- Акакій Акакіевіч, Мудрэц, 3-я галава Змея Гарыныча («Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці В.Шукшына)
– Жэронт («Хітрыкі Скапэна» Ж.-Б.Мальера)
– Яўмен («Жарты» («Мікітаў лапаць» М.Чарота)
– Іван Каламійцаў («Апошнія» М.Горкага)
- Стэфэнсэн («Пэппі». Лібрэта Юлія Кіма паводле твораў Астрыд Ліндгрэн)

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X