ДВАНАЦЦАЦЬ МЕСЯЦАЎ

 

0+

Алесь ЗАМКОЎСКІ.

Чароўная казка
паводле творчасці Самуіла Маршака.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера - 23 снежня 2022 года.


А ці ведаеце вы, што перад новым годам збіраюцца ў лесе каля чароўнага вогнішча дванаццаць месяцаў? Кажуць, што была адна дзяўчынка, якая на яве бачыла іх усіх разам... А навошта яна пайшла ў лес перад навагодняй ноччу? Мачаха выгнала яе з дому і сказала не вяртацца без падснежнікаў, першых вясновых кветак, якія захацела ў якасці падарунка ў першы дзень новага года адна капрызная Прынцэса.

Класічная казка «Дванаццаць месяцаў» пра тое, што багацце чалавека – не ў грошах ці ўладзе. Багацце чалавека – гэта добрае сэрца, чыстае сумленне, светлая душа, працавітасць. І такім людзям, як і галоўнай гераіне спектакля, сама прырода прыходзіць на дапамогу і стварае сапраўдныя цуды.


Пастаноўка і сцэнаграфія Андрэя ЖЫГУРА.
Касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музыка і музычнае афармленне Міхаіла РУДАКА.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
Тэксты песень Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Памочнікі рэжысёра Алена МУРАЎЁВА, Кацярына МУРАЎЁВА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ПАДЧАРКА -

МАЧАХА - Раіса ГРЫБОВІЧ / Валянціна БАГДАНАВА

ДАЧКА - Вікторыя ШАМАРДЗІНА

ТАТА - Пятро ЛАМАН, уладальнік медаля Францыска Скарыны

ПРЫНЦЭСА - Алёна ЧЫСТАБАЕВА

СТАРЭЙШАЯ ФРЭЙЛІНА - Ульяна АЦЯСАВА

МАЛАДАЯ ФРЭЙЛІНА - Алена ШАРЭПЧАНКА

ГЕНЕРАЛ - Міхаіл АСАНАЎ / Юрый ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны

СТУДЗЕНЬ - Міхаіл АСАНАЎ / Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ

ЛЮТЫ - Антон БАРАНОЎСКІ / Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны

СНЕЖАНЬ - Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

САКАВІК - Яўген БЕРАСНЕЎ

КРАСАВІК - Аляксей АНІСЕНЯ

МАЙ - Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ / Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ

ЧЭРВЕНЬ -

ЛІПЕНЬ - Вадзім АСВЯЦІНСКІ

ЖНІВЕНЬ - Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ

ВЕРАСЕНЬ - Святлана ЖУКОЎСКАЯ

КАСТРЫЧНІК - Галіна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь / Вольга КУЛЯШОВА

ЛІСТАПАД - Вольга КУЛЯШОВА


Працягласць спектакля - 1 гадзіна.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X