БІЯГРАФІЯ
Нарадзілася 27 студзеня 1960 года ў горадзе Маладзечне Мінскай вобласці.
З 1977 па 1981 год навучалася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.
З 1981 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
|
|
РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ
– Першая жучыха («Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна) – спадарыня Спасоевіч («Доктар філасофіі» Б.Нушыча) – Іскра («Агнявы Леў» А.Кружнова) – Агустына («Восем закаханых жанчын» Р.Тама) - Мар’я Ярмілава («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Восенню»)
- Першая Жняя («Кот у ботах» А.Замкоўскага паводле Шарля Пэро)
- Філумена Мартурана («Шлюб па-італьянску» па п’есе Эдурда дэ Філіпа «Філумена Мартурана»)
-Элісан, маці Олівера («Гісторыя кахання» паводле аднайменнай аповесці Э.Сігала)
-Кастрычнік («Дванаццаць месяцаў» А.Замкоўскага паводле творчасці С.Маршака)
|
УЗНАГАРОДЫ
1998 - дыпломы «За лепшую жаночую ролю» на Фестывалі нацыянальнай драматургіі імя В.Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск) - Гала ў спектаклі «...Таму што люблю...», Служанка ў спектаклі «Марлен... Марлен...».
2000 - спецыяльны дыплом за яскравае ўвасабленне ролі Боны ў спектаклі «Чорная нявеста», прыз камітэта па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама на Міжнародным тэатральным фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель).
2005 - Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
2006 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
2008 - медаль Францыска Скарыны.
2010 - прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная зорка».
2016 - ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».
|
|
АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ
– Аня («Вішнёвы сад» А.Чэхава)
– Лідка («Радавыя» А.Дударава)
– Вівіян («Будзьце здаровы!» П.Шэно)
– Маргарыта («Генры VI» У.Шэкспіра)
- Ілуш («Метамарфозы кахання» І.Эркеня)
– Марта-Ісабель («І паміраючы дрэвы стаяць» А.Касоны)
– Гала («…Таму што люблю…» А.Паповай) – Служанка («Марлен... Марлен...» Д.Мінчонка)
– Бона («Чорная нявеста» А.Дударава)
– Ізабэла («П’емонцкі звер» А.Курэйчыка)
– Люба («І смех, і слёзы, і Любоў» па п'есе У.Набокава «Падзея»)
– Марта («За двума зайцамі» М.Старыцкага)
– Лябёдкіна («Позняе каханне» А.Астроўскага)
– фрау Лора («Дадому» А.Паповай)
– Маці («Ветрагоны» У.Галубка)
– Вучаніца («Апошнія сведкі» паводле мастацка-дакументальнай кнігі С.Алексіевіч)
– Марыя Кюры («Прывітанне, Альберт!» Ю.Сохара)
– Турусіна («Мудрацы…» паводле п'есы А.Астроўскага «На ўсякага мудраца даволі прастаты»)
– Ліза («Маленькі свет» А.Паповай)
– Жанчына («Візіт дамы» па п'есе Ф.Дзюрэнмата «Візіт старой дамы»)
– Марыя («Парадоксы пачуццяў» С.Сергіенкі)
– доктар ДаСілва («Леанарда ?» Э.Флізара)
– Агатава, Жанна («Што баліць?» Л.Агулянскага)
– Понсія («Дом Бернарды Альбы» Ф.Г.Лоркі)
– Мод («Гаральд і Мод» К.Хігінса) – Вольга, маці Ніны («Белы анёл з чорнымі крыламі» Дз.Балыка) – Карміцелька («Хітрыкі Скапэна» Ж.-Б.Мальера) - фрэкен Разэнблюм («Пэппі». Лібрэта Юлія Кіма паводле твораў Астрыд Ліндгрэн) – малодшая графіня Вішня («Прыгоды Чыпаліна» А.Бадуліна, А.Чутко)
|
ПУБЛІКАЦЫІ
1. Букаціна Галіна Мікалаеўна. – Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т./ пад агул.рэд. А.В.Сабалеўскага. – Мінск, 2002. – Т.1. – С.184.
2. «…Но мы любим болеть этой болезнью» Р.Шырокавай. - «Витьбичи». – 01.01.2004.
3. «Окрылённая чудом» Н.Фандарэнка. - «Віцебскі рабочы». – 11.11.2008.
4. « Галіна Букаціна. На белым аркушы жыцця» Л.Грамыка. - «Мастацтва», 2010, №1, С.28– 31.
5. «Галоўная роля яе жыцця» С.Дашкевіч. - «Народнае слова». – 26.01.2010.
6. «Ролі - як нашы дзеці» Ю.Іваноўскага. Інтэрв'ю з заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Галінай Букацінай. - «Віцьбічы», 27.10.2020.
|
Добавить комментарий