ЗІМЫ НЕ БУДЗЕ?
12+
Віктар Альшанскі.
Добрая гісторыя для ўсёй сям’і
на 2-е дзеі.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера – 4 красавіка 2026 года.
Многія мараць пра сапраўдную добрую сям’ю, утульную дамашнюю атмасферу…
У цёткі Пашы па мянушцы Вялікая не атрымліваюцца цёплыя адносіны з сынам Пецем і ягонай жонкай. Затое да яе туляцца каты, якія таксама хочуць адчуваць сябе патрэбнымі, блізкімі для каго-небудзь, няхай і не адразу прызнаюцца ў гэтым. Разважлівы Аднавокі, вечна галодны Худы, меланхалічны Рыжы, наіўная Новенькая… Адзінокая жанчына і яе хвастатыя сябры праходзяць многія выпрабаванні, каб зразумець, што такое шчырая любоў адно да аднаго. Яны могуць пераадольваць розныя перашкоды, ствараць неверагодныя цуды і нават перамагчы саму прыроду, каб толькі захаваць сваю незвычайную сям’ю.
Наш спектакль, дзе пераплятаюцца пачуцці, ажываюць дрэвы і машыны, будзе зразумелы розным пакаленням. Артысты раскажуць гледачам, што ўсе істоты маюць права любіць і быць любімымі, а з любой складанай сітуацыі выратаваць можа толькі любоў.
Пастаноўка Канстанціна ГАНЧАРОВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музыка і музычнае афармленне Міхаіла РУДАКА.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
Мастак па святле Давід НУРАЛІЕЎ.
Пераклад п’есы на беларускую мову Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ПАША ВЯЛІКАЯ - Святлана ЖУКОЎСКАЯ / Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
ПАША МАЛЕНЬКАЯ - Галіна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь / Валянціна БАГДАНАВА
АДНАВОКІ - Антон БАРАНОЎСКІ / Яўген БЕРАСНЕЎ
ХУДЫ - Даніла КАТОВІЧ / Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ
РЫЖЫ - Ілля БЛЫКІН / Аляксандр ПАЧКАЕЎ
НОВЕНЬКАЯ - Аліна АСТРАШАБ / Вераніка МАЛАШКЕВІЧ / Аксана СУРВІЛА
ПЕЦЯ, сын Пашы Вялікай - Аляксей АНІСЕНЯ / Міхаіл АСАНАЎ
МАЎЧЫБАБА, жонка Пеці - Надзея РАДЗІМАВА / Крысціна УЛЬЯНЕНКА
ФОРДФОКУС, аўтамабіль Пеці - Кірыл ГІЛЬГЕНБЕРГ / Аксана СУРВІЛА
ДРЭВА - Алёна МЕРКУШАВА / Ніна ОБУХАВА
МІЛІЦЫЯНЕР - Раман ВОЛАТ / Мікалай ЧАРНЫХ
Працягласць спектакля – 2 гадзіны з антрактам.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.



















Добавить комментарий