Святлана СУХАДОЛАВА

 

Артыстка

Я ўсё бягу наперарэз,
Наперакор, наперавес.
Наперакос і нацянькі
Бягу – сціскаю кулакі.
Бягу за шчасцем наўздагон
Каля афіш, каля акон,
Ля фатаздымкаў на слупах,
Бягу - і горыч на губах,
Бягу - і просіцца сляза,
Бягу, няма чаго сказаць.
Хоць задыхаюся, бягу.
Бягу, хоць бегчы не магу…

Дзіяна Балыка

БІЯГРАФІЯ

Нарадзілася 27 жніўня 1989 года ў горадзе Віцебску.

З 2007 па 2011 год навучалася ў Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў.

З 2011 па 2017 год навучалася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

З 2013 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

 

РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

- Тамара Іванаўна («Гісторыя двух сабак» Я.Конева)
– Ладысева («Не пакідай мяне...» А.Дударава)
– прынцэса Эльза («Снежная каралева» Я.Шварца)
– Казачніца («Сіўка-Бурка» Я.Тарасава)

Мэгі («Шукаем тэнара!» К.Людвіга)
Першы матылёк («Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна)

 Клара («Доктар філасофіі» Б.Нушыча)

Сюзон («Восем закаханых жанчын» Р.Тама)
- Сакратарка («Яшчэ раз пра каханне» паводле расказаў В.Шукшына («Раскас»)

- Клара («Яшчэ раз пра каханне» паводле расказаў В.Шукшына («Бяспальцы»)
- Буфетчыца («Яшчэ раз пра каханне» паводле расказаў В.Шукшына («Боцікі»)
- Мэджы Скот («Мая жонка - падманшчыца» М.Мэё, М.Энэкена)
-Жанчына-павук («Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» А.Курэйчыка)
- Танцорка («Цалуй мяне, Кэт!» паводле лібрэта С. і Б.Співак)
-Флорэнс («Гісторыя кахання» паводле аднайменнай аповесці Э.Сігала)
-
«Карта» («Вытанчаны падман» па п'есе М.Гогаля «Гульцы»)
- Саша, Ганна (
«Дзеці.Вёрсты» А.Казюханава паводле творчасці Я.Коласа)
- Ганна Мікалаеўна (
«Дзядзечкаў сон» па аднайменнай аповесці Ф.Дастаеўскага)

Занятая ў музычным вечары «Душэўная размова».

УЗНАГАРОДЫ

2018 - Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

 

 

МІНУЛЫЯ РОЛІ

– Яна (музычна-паэтычны вечар «Прызнанне. Лісты і песні кахання»)
– Алена («Восеньская саната» І.Бергмана)
– Сільвія, Нэнсі, Роз («Гаральд і Мод» К.Хігінса)
– Ахмістрыня («Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнай аповесці Ул.Караткевіча)
Ніна Віч («Белы анёл з чорнымі крыламі» Дз.Балыка)
 Кэт («Глыток чужога віскі» Л.Агулянскага)
– Вядзьмарка («Макбет» У.Шэкспіра)

- Тоня («Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменнай аповесці П.Санаева)
– Ганна Карэніна («Да трэціх пеўняў» па аднайменнай аповесці В.Шукшына)
Зербінета («Хітрыкі Скапэна» Ж.-Б.Мальера)
Любоў («Апошнія» М.Горкага)
- Дзяжурная («Экстрасэнсы» па п’есе Р.Горына «Феномены»)
- Ганна, сяброўка Ірыны («Леаніды не вернуцца на зямлю» паводле рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць»)

Фінэя («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
- Медсястра («Бальніца на краі свету» Х.Бойчава)

Была занятая ў музычным вечары «Хто цябе выдумаў...» Песні кіно» (салістка Ліза).

ГАЛЕРЭЯ


Сакратарка
(«Яшчэ раз пра каханне»)

 


Клара
(«Яшчэ раз пра каханне»)


Сюзон
(«Восем закаханых жанчын»)

 


Фінэя
(«Дурнічка»)


Медсястра
(«Бальніца на краі свету»)

 

Дзяжурная
(«Экстрасэнсы»)


Любоў
(«Апошнія»)

 


Клара 
(«Доктар філасофіі»)


Ладысева
(«Не пакідай мяне...»)

 
Зербінета
(«Хітрыкі Скапэна»)

 

Комментарии

отличная игра

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X