УСЕ МЫШЫ ЛЮБЯЦЬ СЫР

 

0+

Дзьюла Урбан.

Рамантычная казка для дзяцей і дарослых.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера - 31 кастрычніка 2020 года.

Галоўныя героі казкі — два вясёлыя мышаняты, Фружы і Шома. Яны маглі б сябраваць і гора не ведаць, але перад імі ўзнікае сур'ёзная перашкода: Фружы – белага колеру, а Шома — шэрага. Гэта розніца бачна ўсім, і асабліва – бацькам герояў, якія бясконца спрачаюцца адно з адным і са сваімі дзецьмі. Але да шчасця, на дапамогу мышанятам прыходзіць Ізольда, Вялікая Чараўніца-Кошка. У фінале гісторыі ўсё ўстае на свае месцы, і героі знаходзяць шчасце. Бо насамрэч колер не важны, а важна, што ўсе мышы, без выключэння, любяць сыр!

Адпраўляйцеся хутчэй і вы ў неверагодную прыгоду разам з адважнымі мышанятамі. Спазнайце чароўную сілу дабра ў гэтай дзіўнай, амаль шэкспіраўскай гісторыі.

Спектакль «Усе мышы любяць сыр» пастаўлены па п'есе выдатнага венгерскага драматурга Дзьюлы Урбана, аўтара несмяротнай казкі «Блакітны шчанюк», што даўно стала класікай дзіцячай драматургіі і мультыплікацыі.


Пераклад на беларускую мову Пятра ЛАМАНА.
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў ГРУШОЎ.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

Шэрыя мышы

ЛІДЗІ - Валянціна БАГДАНАВА / Анжаліка БАРКОЎСКАЯ

МАРТАН - Вадзім АСВЯЦІНСКІ

ШОМА - Герман ДЫМАРЭЦКІ

Белыя мышы

АЛЬБІН - Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ

ВІЯЛЕТА - Наталля АЛАДКА / Ніна ОБУХАВА

ФРУЖЫ Тамара КРАСНАБАЕВА-ЧАРНЯКПаліна КРАШЭЎСКАЯ / Таццяна РОГАТ

ІЗОЛЬДА, Вялікая Чараўніца-Кошка - Святлана ЖУКОЎСКАЯ / Вольга КУЛЯШОВА


Працягласць спектакля - 1 гадзіна.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Публікацыі

1. «Усе мышы любяць сыр» Ю.Іваноўскага. - «Витебские вести», 19.11.2020.

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X