ПРЫГОДЫ ДЗЮЙМОВАЧКІ

 

0+

Павел Ісайкін.
Паводле аднайменнай казкі Ханса Крысціяна Андэрсена.

Музычная казка.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера – 17 снежня 2016 года.

Гісторыя пра маленькую дзяўчынку Дзюймовачку, напісаная вялікім дацкім пісьменнікам Хансам Крысціянам Андэрсенам, усім знаёмая з дзяцінства. На сцэне тэатра імя Якуба Коласа яе можна пабачыць у інтэрпрытацыі расійскага драматурга Паўла Ісайкіна.

Дзюймовачка з’яўляецца ў вялікім свеце, каб ствараць вакол сябе шчасце і любоў, але сутыкаецца з грубасцю і жорсткасцю. Адважны Кароль матылькоў і яго сябры дапамагаюць Дзюймовачцы выратавацца з лап Жабы і яе сына Жабяняці, сляпога Крата і сквапнай Мышы, пазбавіцца ад нахабных Жукоў. У фінале, як і павінна быць, перамагае дабро! Для таго, каб дзеці верылі, што многае на свеце можа быць лепшым, чым ёсьцека!

Спектакль «Прыгоды Дзюймовачкі» з яркімі дэкарацыямі і касцюмамі, узнёслымі песнямі прынясе задавальненне дзецям і іх бацькам!


Пераклад і пастаноўка Міхася КРАСНАБАЕВА.
Мастак-пастаноўшчык Святлана МАКАРАНКА.
Кампазітар Руслан СТАБРОЎСКІ.
Тэксты песень Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Харэограф Вольга СКВАРЦОВА-КАВАЛЬСКАЯ.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ДЗЮЙМОВАЧКА - Ульяна АЦЯСАВА

ЛАСТАЎКА - Вікторыя ШАМАРДЗІНА

КАРОЛЬ МАТЫЛЬКОЎ -

ПЕРШЫ МАТЫЛЁК Святлана СУХАДОЛАВА

ДРУГІ МАТЫЛЁК -

КОНІК Яўген БЕРАСНЕЎ

ЖАБА -

ЖАБЯНЯ Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ

МЫШ Зінаіда ГУРБО / Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

КРОТ Юрась ЦВІРКА / Рыгор ШАЦЬКО, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

ЖУК Арцём БЛАХІН

ПЕРШАЯ ЖУЧЫХА Галіна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь / Святлана ЖУКОЎСКАЯ

ДРУГАЯ ЖУЧЫХА Наталля АЛАДКА / Раіса ГРЫБОВІЧ


Працягласць спектакля – 1 гадзіна без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Публікацыі

1. «Вельмі знаёмая казка» Ю.Іваноўскага. - «Культура». - 28.01.2017. (Чытаць)

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X