СПЕКТАКЛІ ДЛЯ ДАРОСЛАГА ГЛЕДАЧА
У Коласаўскім тэатры багаты рэпертуар для дарослага гледача.
Найперш - народная камедыя «НЕСЦЕРКА» В.Вольскага, якая больш за 80 год цешыць віцебскага гледача і гасцей горада.
Размаітыя камедыі класічных і сучасных аўтараў прыцягваюць да сябе ўвагу публікі:
- «ДОКТАР ФІЛАСОФІІ» Б.Нушыча
- «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» Эдуарда дэ Філіпа
- «ШУКАЕМ ТЭНАРА!» К.Людвіга
- «МАЯ ЖОНКА - ПАДМАНШЧЫЦА» М.Мэё, М.Энэкена
- «ПЁС БЕЛАГА ВОСТРАВА» А.Дударава
- «САМАЯ ЖАДАНАЯ» С.Гіргеля
- «СМЕШНЫЯ ЛЮДЗІ» па класічных аднаактовых п'есах-жартах А.Чэхава
- «ЦАЛУЙ МЯНЕ, КЭТ!» па лібрэта Сэмюэла і Бэлы Співак
- «БАЛЬНІЦА НА КРАІ СВЕТУ» Х.Бойчева
- «КАХАННЕ і ПАДАТКІ» У.В.Зандта і Д.Мілмар
- «ВЫТАНЧАНЫ ПАДМАН» па п’есе М.Гогаля «Гульцы»
Да смешных сітуацый дадаюць змяшаных пачуццяў трагікамедыі:
- «ГУЛЬНЯ У ДЖЫН» Дональда Лі Коўберна
- «ДОМ НА МЯЖЫ» па п'есах С.Мрожака
Драмы ў пастаноўцы Коласаўскага тэатра закранаюць самыя сур'ёзныя тэмы:
- «НЕ ПАКІДАЙ МЯНЕ...» А.Дударава - драматычная балада)
- «ПАЗЫЧАНАЕ ШЧАСЦЕ» Ф.Палачаніна - іранічная мілая драма
- «НЕЗАГОЙНАЯ РАНА» - монаспектакль-споведзь па творах В.Быкава, Я.Брыля, Ул.Караткевіча
Папулярныя на камернай сцэне музычна-паэтычныя вечары:
- «ДУШЭЎНАЯ РАЗМОВА»
- «КАК Я ЛЮБЛЮ ГЛУБИНУ ТВОИХ ЛАСКОВЫХ ГЛАЗ...»
- «НЕ ИСКУШАЙ МЕНЯ БЕЗ НУЖДЫ...»
- «ТЫ МНЕ СКАЗАЛ: ЛЮБЛЮ - И ВЕРИТЬ Я ГОТОВА...»
У тонкіх меладрамах галоўнай тэмай з'яўляецца, вядома ж, такое рознае каханне:
- «ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ» па аднайменнай аповесці Э.Сігала
- «СКРЫПКІ ЧАСАМ ВЯДУЦЬ ДА ВАР'ЯЦТВА» па п'есе Ф.Саган «Скрыпкі часам»
Ёсць у рэпертуары нават дэтэктыў - «ВОСЕМ ЗАКАХАНЫХ ЖАНЧЫН» Р.Тома.
Значная частка рэпертуару - спектаклі сучасных жанраў, якія падымаюць на суд гледача актуальныя пытанні:
- «ВАЎКАЛАК» - шлях навяртання па аднайменным апавяданні з кнігі «Шляхціч Завальня» Я.Баршчэўскага
- «ЯШЧЭ РАЗ ПРА КАХАННЕ» - жыццёвыя гісторыі па апавяданнях В.Шукшына
- «КАРАЛЕВА ПРЫГАЖОСЦІ З ЛІНЭНА» М.МакДонаха - кухонны трылер
- «МЕТРО» А.Савухі - цёмная гісторыя са святлом у канцы тунэлю
- «АСЕННІ ROCK'N'ROLL» - міні-серыял для мужчыны і жанчыны па матывах п'есы М.Хейфеца «Rock'n'roll на захадзе сонца»
- «ШАГАЛ... ШАГАЛ...» - эцюды памяці па п'есе «Просты вагон да Парыжа з усімі перасадкамі» У.Драздова
- «Я ВОЛЬНЫ!» - метафізічны трылер па рамане «Касметыка ворага» А.Натомб
- «ЗВЯРЫНЫЯ АПАВЯДАННІ» - дзічына па п'есе Д.Нігра
- «СЫМОН-МУЗЫКА» - мелодыя парванай струны паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа
- «СТАРЫ-СТАРЫ СЕНЬЁР З ВЯЛІЗНЫМІ КРЫЛАМІ» - фантастычная гісторыя паводле апавядання Ф.Г.Маркеса
- «ДЗЕЦІ. ВЁРСТЫ» А.Казюхавана - дарога жыцця ў сямі песнях паводле творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа
Шукайце любімыя і новыя спектаклі ў афішы тэатра!
Добавить комментарий