ТРАГЕДЫЯ ПАД НАЧНЫМ НЕБАМ

Валерый Анісенка – рызыкоўны творца. Амбіцыйнасць ягоных падыходаў уражвае. Творчай нечаканасцю стала тое, што ў самы першы прэм’ерны паказ трагедыі «Макбет» Уільяма Шэкспіра адбыўся на ўкраінскім фестывалі «Мельпамена Таўрыі» – пад адкрытым небам на імправізаванай пляцоўцы. Англійская трагедыя ва ўкраінскім лесе на беларускай мове стала адной з выключных падзей фестывалю ў Херсоне.

Сёлета, пад час тэатральных сустрэчаў на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», коласаўцы пакажуць сусветна вядомую трагедыю на роднай зямлі. Уявіце сабе!.. Цёмныя сілуэты дрэў сядзібы Іллі Рэпіна «Здраўнёва», патаемныя гукі, прахалодныя павевы панадзвінскага ветру ночы і поўня ці месяц, якая пражэктарам асвятляе тэатральную дзею…

Трагедыя ў выкананні коласаўцаў – не проста тэатральны эксперымент, але высока мастацкі твор, які, пазбягаючы банальнасці, у чарговы раз уздымае адвечнае пытанне пра Дабро і Зло, багата аздобленае сучаснымі акцэнтамі. Журы IV Міжнароднага тэатральнага фестываля «Смаленскі каўчэг» (красавік 2014 года) прызнала работу Валерыя Анісенкі найбольш яркай у намінацыі «Лепшая рэжысура».

У спектаклі занятыя Юрась Цвірка, Анжаліка Баркоўская, Ірына Цішкевіч, Георгій Лойка, Яўген Бераснеў, Яўген Лук’янаў, Валянцін Цвяткоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Рыгор Шацько.

Сёлета ўвесь тэатральны свет святкуе 450-годдзе Уільяма Шэкспіра. Тэатр імя Якуба Коласа прысвячае начны паказ трагедыі «Макбет» да гэтай знакавай падзеі.

Начны пленэрны паказ трагедыі «Макбет» Уільяма Шэкспіра
адбудзецца
на тэрыторыі музея-сядзібы І.Я.Рэпіна «Здраўнёва»
11 ліпеня, а 23-й гадзіне.

Ад’езд ад тэатра – а 22-й гадзіне.

Квіткі – у кассе тэатра і ў распаўсюджвальнкаў.

Даведкі па тэлефонах:
36-00-43 (каса), 36-06-80, 37-22-78 (адміністратары).

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X