З НАРАДЖЭННЕМ, ГЕОРГІЙ!

Сёння, 24 студзеня, адзначае сваё 55-годдзе вядучы майстар сцэны Коласаўскага тэатра Георгій Лойка!

Як вядома, Георгій – імя боскае, імя хрысціянскага святога. Святы Георгій спрадвеку лічыўся ахоўнікам ваяроў, земляробаў і падарожнікаў.

Наш Георгій – таксама ахоўнік. Ён надзейна ахоўвае таямніцы сяброў і таму яму давяраюць. Ён захоўвае вернасць каханай. І нарэшце, ён ахоўвае годнасць абранага акцёрскага шляху, поўнага выпрабаванняў і творчых поспехаў.

Коласаўскі тэатр жадае Георгію, каб яго ахоўваў ваш анёл, а ўсяго астатняга – мы шчыра верым – Вы зможаце дасягнуць самі.

Гады бягуць няспыннай чарадою,
Змяняюць зіму на вясну,
Адносяць з талаю вадою
Жыцця старонку не адну.

І тым не менш, няма падставы
Для смутку ці расчаравання,
Бо за плячыма – столькі спраў,
Дарог, здабыткаў і кахання.

Жадаем з радаснай нагоды
Здароўе мець, узнёслым быць,
Жадаем шчырасці і згоды,
Да 100 гадоў у шчасці жыць.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X