«ЦЕНЬ ДУМКІ НАШАЙ...» НА МІЖНАРОДНЫМ ТЭАТРАЛЬНЫМ ФОРУМЕ «ТЭАРТ»

Адно з самых высокіх дасягненняў тэатра імя Якуба Коласа ў 2017 годзе – удзел у праграме BELARUS OPEN Міжнароднага форума «ТЭАРТ».

15 кастрычніка, у 19.00, у Мінску, на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, коласаўцы пакажуць спектакль «Цень думкі нашай...» – фантазію паводле творчасці беларускага драматурга, аднаго з заснавальнікаў айчыннага тэатра Францішка Аляхновіча.

«ТЭАРТ» праводзіцца з 2011 года. У афішы форума не бывае выпадковых назваў: усе запрошаныя пастаноўкі – прызнаныя ўзоры тэатральнага мастацтва, адзначаныя рознымі ўзнагародамі на прэстыжных міжнародных фестывалях. Імёны рэжысёраў-пастаноўшчыкаў вядомыя ва ўсім свеце: Васіль Бархатаў, Канстанцін Багамолаў, Юрый Бутусаў, Кшыштаў Варлікоўскі, Дзмітрый Валкастрэлаў, Рамэа Касталучы, Ян Клята, Оскарас Каршуновас, Крысціан Люпа і іншыя. Шырокая  геаграфія Форума: Аргенціна, Беларусь, Венгрыя, Германія, Ізраіль, Італія, Латвія, Літва, Польшча, Расія, Эстонія, Францыя. «ТЭАРТ» робіць акцэнт на эксперыментах і мастацкім наватарстве ў тэатры.

Арганізатары – Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» і ААТ «Белгазпрамбанк» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Прэм’ера фантазіі «Цень думкі нашай…» адбылася на коласаўскай сцэне 11 сакавіка 2016 года. Рэжысёр-пастаноўшчык Ніна Обухава. У тым жа годзе спектакль быў заяўлены на атрыманне Нацыянальнай тэатральнай прэміі, у 2017-м з поспехам паказаны ў Вільнюсе, па запрашэнню Таварыства беларускай культуры ў Літве.

У спектаклі іграюць артысты-коласаўцы Наталля Аладка, Георгій Лойка, Ульяна Ацясава, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Раман Салаўёў. Мастак-пастаноўшчык – Андрэй Жыгур. Пластыка лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі Сяргея Таўкача.

На форуме «ТЭАРТ» спектакль будзе паказаны на беларускай мове, адначасова будуць ісці англійскамоўныя субтытры.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X