БІЯГРАФІЯ
Нарадзіўся 9 сакавіка 1985 года ў горадзе Лепелі Віцебскай вобласці.
З 2002 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа пасля заканчэння тэатральнага класа Лепельскай школы мастацтваў.
З 2003 па 2008 гады навучаўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
|
|
РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ
- Скамарох («Несцерка» В.Вольскага) – Дыназаўрык («Вядзьмарка і Дыназаўрык» А.Якімовіча) – Воўк («Як Воўк мамай быў» В.Ткачова) – Анціп («Гісторыя двух сабак» Я.Конева) – Ціта Мэрэлі («Шукаем тэнара!» К.Людвіга) – Андрэй Грынкевіч («Леаніды не вернуцца на зямлю» паводле рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць») – Бармалей («Доктар Айбаліт» па матывах кінасцэнарыя В.Карастылёва, Р.Быкава «Айбаліт-66») - Цар («Сіўка-Бурка» Я.Тарасава) – Лісэа («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі) – Іван Васільевіч Ломаў («Смешныя людзі» паводле аднаактовых п'ес А.Чэхава «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова») - Санітар («Бальніца на краі свету» Х.Бойчава) - Уільям Гарысан («Мая жонка - падманшчыца» М.Мэё, М.Энэкена) - Унук, Трэці дыпламант («Дом на мяжы» па п’есах С.Мрожака «Караль» і «Дом на мяжы») - Шафёр («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Боцікі») - Умберта («Шлюб па-італьянску» па п’есе Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана») - Пелаё («Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» А.Курэйчыка) - Першы гангстар («Цалуй мяне, Кэт!» паводле лібрэта С. і Б.Співак) - Доктар («Гісторыя кахання» паводле аднайменнай аповесці Э.Сігала)
|
УЗНАГАРОДЫ
2017 - Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
2019 - Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
|
|
МІНУЛЫЯ РОЛІ
– Філіп («П’емонцкі звер» А.Курэйчыка) – Падлетак («Ружа ў чыстым полі» У.Драздова) – Юнак («Сон на кургане» паводле творчасці Янкі Купалы) – Дзед («Вецер-забаўнік» Ю.Браварнага) – Гена («Плошча Перамогі» А.Паповай) – слуга Мамаева («Мудрацы…» паводле п’есы А.Астроўскага «На ўсякага мудраца даволі прастаты») – Леў («Я буду Зоркай!» паводле п’есы C.Кавалёва «Шлях да Бэтлеема») – слуга Бальшова («Банкрут» А.Астроўскага) – Улан («Леаніды не вернуцца на зямлю» паводле рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць») – Чацвёрты («Візіт дамы» паводле п’есы Ф.Дзюрэнмата «Візіт старой дамы») – Пятруха («Дзівосы ў навагоднім лесе» Дз.Галубецкага) – Берман-Гацэвіч («Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнай аповесці Ул.Караткевіча) – Ганібал («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка) – Мурза («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ул.Караткевіча) – П'етра («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра) – Чорны («Смяротны нумар» А.Антонава) – Алень («Песні ваўка» В.Паніна) – Атаман («Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці В.Шукшына) – Скапэн («Хітрыкі Скапэна» Ж.-Б.Мальера)
|