ЦАЛУЙ МЯНЕ, КЭТ!

 

12+

Па лібрэта Сэмюэла і Бэлы Співак.

Лірычная камедыя на 2-е дзеі.
Спектакль ідзе без антракту.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера – 27 сакавіка 2021 года.


Тэатр імя Якуба Коласа прапануе гледачам прыняць удзел у захапляльнай гісторыі пра адзін вечар з жыцця артыстаў, якія іграюць прэм’еру знакамітай шэкспіраўскай камедыі «Утаймаванне наравістай».

У цэнтры сюжэта – узаемаадносіны былых закаханых і калег па сцэне: дзікаватай актрысы Лілі Ванэсі і нязгодлівага акцёра, рэжысёра Фрэда Грэхэма. Ці атрымаецца ім стварыць прыгожыя, вытанчаныя вобразы герояў Шэкспіра - Пятруча і Катарыны, калі Грэхэма пераследуюць гангстары, а Лілі адмаўляецца выходзіць на сцэну, бо раўнуе былога мужа да маладой актрысы?

Коласаўцы пакажуць цудоўны камедыйны спектакль, напоўнены яркімі імгненнямі, лірычнымі песнямі і невычарпальным запалам, які парадуе перапляценнем гістарычных эпох і іскрыстых характараў.


Рэжысёр-пастаноўшчык Міхась КРАСНАБАЕЎ.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Кампазітар Руслан СТАБРОЎСКІ.
Харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.

Пераклад лібрэта і тэксты песень Алеся ЗАМКОЎСКАГА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ФРЭД ГРЭХЭМ / ПЯТРУЧА

ЛІЛІ ВАНЭСІ / КАТАРЫНА

ГАРЫ ТРЭВАР / БАПТЫСТА Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны

МІС ЛЭЙН (Лу) / Б’ЯНКА Дар'я ФРАНЦУЗАВА

РАЛЬФ, памочнік рэжысёра

ХЭЦІ Алёна ЧЫСТАБАЕВА

ПОЛ / ФІЛІП

БІЛ КЭЛХОЎН / ЛЮЧЭНЦЫА -

ДЖЭК КУПЕР / ГАРТЭНЗІА -

МАЙКЛ ЛЕМАН / ГРЭМІА -

ПЕРШЫ ГАНГСТАР - Цімур ЖУСУПАЎ

ДРУГІ ГАНГСТАР - Яўген БЕРАСНЕЎ

ХАРЫСАН ХОЎЭЛ - Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны

ТАНЦОРКІ - Ульяна АЦЯСАВА, Святлана СУХАДОЛАВА, Вікторыя ШАМАРДЗІНА


Працягласць спектакля – 1 гадзіна 15 хвілін без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X