ЯШЧЭ РАЗ ПРА КАХАННЕ

 

16+

Паводле апавяданняў Васіля Шукшына «Раскас», «Сцёпкава каханне», «Бяспальцы», «Боцікі», «Восенню»

Жыццёвыя гісторыі на 2-е дзеі

Прэм’ера - 1 жніўня 2019 года.

У штодзённым мітуслівым свеце мы нярэдка забываемся, што адна з самых каштоўных з’яў – каханне, любоў. Часцей за ўсё надае сэнс хуткаму жыццю-існаванню менавіта гэтае вялікае пачуццё. Сёння, у час панавання побыту і поспеху, пра гэта варта казаць уголас як ніколі.

Спектакль «Яшчэ раз пра каханне» складаецца з пяці гісторый паводле апавяданняў Шукшына – «Раскас», «Сцёпкава каханне», «Бяспальцы», «Боцікі», «Восенню». Героі новай пастаноўкі – звычайныя жывыя людзі, якія адчуваюць і адкрыта выказваюць пяшчоту, неўтаймоўную жарсць, спачуванне, здраду, душэўныя пакуты – усё па-сапраўднаму. Усё аб’яднана адной тэмай – каханне. Яно не заўсёды шчаслівае, можа быць неразважлівым і рэзкім, можа ацвярэзіць і нават забіць, але заўжды будзе жывым і жаданым.

«Раскас»

Людміла, жонка шафёра Івана Пеціна, збегла з дому. Кінула яго і таемна сышла з ледзь знаёмым афіцэрам. На памяць засталася толькі крыўдная запіска. Нічога не дапамагае Івану перажыць душэўныя пакуты, нават віно. І тады пакрыўджаны муж піша шчырае апавяданне пра свой мужчынскі боль і ідзе з ім у рэдакцыю мясцовай газеты.

Гэтая частка спектакля пастаўлена ў выглядзе суда.

«Сцёпкава каханне»

З першага погляду спадабалася маладому шафёру Сцяпану Емяльянаву прыгажуня Элачка, якая прыехала з Варонежа працаваць улікоўшчыцай у трактарнай брыгадзе. Праз месяц ён канчаткова закахаўся ў дзяўчыну, калі пабачыў, як яна іграла ў клубным спектаклі. Вырашыў ажаніцца. Але ж не так проста сватацца, калі ведаеш толькі імя нявесты. Акрамя таго, да яе заляцаецца мясцовы франт Васіль Сямёнаў.

«Бяспальцы»

Сярога Бязменаў лічыць сваю Клару падарункам лёсу. Не слухаючы меркаванні маці, сваякоў і аднасяльчан, ён бачыць у сваім «Кларнэціку» толькі добрае. Прыгажосць і розум жонкі робяць кожны дзень мужчыны святам кахання. І ўсё было б цудоўна, калі б на канікулы не прыехаў стрыечны брат Сярогі, студэнт тэхнічнага інстытута Слаўка.

«Боцікі»

Калі муж сапраўды кахае сваю жонку, то разумее, як ёй будзе прыемна атрымаць нечаканы дарагі падарунак. Асабліва, калі ён не часта песціць патрэбнай увагай сваю палавінку.

Сельскі шафёр Сяргей Духанін вырашыў набыць для сваёй Клаўдзіі шыкоўныя жаночыя боцікі, прызначаныя хіба для гарадскіх прыгажунь. І што б ні казалі ягоныя калегі – шафёры ды механікі, клапатлівы муж не зменіць свайго рашэння.

«Восенню»

Стары паромшчык Піліп Цюрын жыве пастаяннымі ўспамінамі пра першае каханне – Мар’ю Ярмілаву. У маладосці яны разышліся толькі праз ягоную ўпартасць. Не захацеў Піліп вянчацца, таму што быў прыхільнікам новай улады, новых поглядаў на бацькоўскія традыцыі. Мар’я выйшла за іншага. Пасля Цюрын сам ажаніўся, сустракаў яе ўсяго некалькі разоў. І вось лёс карае Піліпа за дурны малады ўчынак: ён бачыць, як Павел, муж Мар’і, вязе яе ў апошні шлях...

Рэжысёр Юрый Пахомаў стварае на сцэне блізкую, даверлівую размову артыстаў з гледачом. Паказвае кранальныя жыццёвыя карціны, напоўненыя ўнікальным гумарам, прастатой і самабытнасцю.

Пераклад на беларускую мову Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя ПАХОМАВА.
Мастак-пастаноўшчык Андрэй ЖЫГУР.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

«Раскас»

 

ІВАН ПЕЦІН

- заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Георгій ЛОЙКА

ЛЮДМІЛА
жонка Івана

- Наталля АЛАДКА

РЭДАКТАР АГЕЕЎ
 

- Арцём БЛАХІН

САКРАТАРКІ

- Паліна КРАШЭЎСКАЯ
- Святлана СУХАДОЛАВА
- Алёна ЧЫСТАБАЕВА

СЯБРА ІВАНА

- Вадзім АСВЯЦІНСКІ

АФІЦЭР

- Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ

У масавых сцэнах

- Яўген БЕРАСНЕЎ
- Генадзь ГАЙДУК
- Раіса ГРЫБОВІЧ
- заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Таццяна ЛІХАЧОВА
- Вікторыя ШАМАРДЗІНА

«Сцёпкава каханне»

ПЕРШАЯ АПАВЯДАЛЬНІЦА

- заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Таццяна ЛІХАЧОВА

ДРУГАЯ АПАВЯДАЛЬНІЦА

- Святлана ЖУКОЎСКАЯ

СЦЯПАН ЕМЯЛЬЯНАЎ

 

ЭЛАЧКА

- Паліна КРАШЭЎСКАЯ

ВАСІЛЬ СЯМЁНАЎ

- Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ

ЯГОР СЕВЯР’ЯНАВІЧ
бацька Сцяпана

- Генадзь ГАЙДУК

СЕВЯР'ЯН
дзед Сцяпана

- Пятро ЛАМАН
 

«Бяспальцы»

СЯРОГА БЯЗМЕНАЎ

Арцём БЛАХІН

КЛАРА

Святлана СУХАДОЛАВА

МАЦІ СЯРОГІ

Раіса ГРЫБОВІЧ

СЛАЎКА
стрыечны брат Сярогі

Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ

ДЗЯДЗЬКА ЯГОР

Генадзь ГАЙДУК

ПАЦЫЕНТЫ           
АДНАСЯЛЬЧАНЕ

- Вікторыя ШАМАРДЗІНА
Алёна ЧЫСТАБАЕВА

«Боцікі»

СЯРГЕЙ ДУХАНІН

Яўген БЕРАСНЕЎ

КЛАЎДЗІЯ
жонка Сяргея

Вікторыя ШАМАРДЗІНА

ГРУША
дачка Сяргея

Паліна КРАШЭЎСКАЯ

ПРАДАВАЧКА

Наталля АЛАДКА

ШАФЁРЫ

Арцём БЛАХІН
Цімур ЖУСУПАЎ

МЕХАНІКІ

Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ

БУФЕТЧЫЦА

Святлана СУХАДОЛАВА

«Восенню»

ПІЛІП ЦЮРЫН

Пятро ЛАМАН

ФЁКЛА КУЗОЎНІКАВА
жонка Піліпа

Раіса ГРЫБОВІЧ
МАР'Я ЯРМІЛАВА

– заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Галіна БУКАЦІНА

ПАВЕЛ
муж Мар’і

– заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Георгій ЛОЙКА

СЫН МАР'І

У масавых сцэнах

Наталля АЛАДКА
Вадзім АСВЯЦІНСКІ
Яўген БЕРАСНЕЎ
Арцём БЛАХІН
Генадзь ГАЙДУК
Святлана ЖУКОЎСКАЯ
Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ
Цімур ЖУСУПАЎ
-
Паліна КРАШЭЎСКАЯ
– заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
  Таццяна ЛІХАЧОВА

Святлана СУХАДОЛАВА
Алёна ЧЫСТАБАЕВА
Вікторыя ШАМАРДЗІНА

Працягласць спектакля – 2 гадзіны 15 хвілін з антрактам.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Публікацыі:

1. «Шукшынскія светлыя душы» Ю.Іваноўскага (пра спектакль «Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына). - «Культура», 24-31.08.2019.

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X